на гарадскі стол. г.Івацэвічы.
У ГАЛАВЕ. Ва ўзгалоўі. Здэцца, два сяла радом, а ў Скуратах крыжа на магілі ставяць у нагах, а ў Альшаніцах – у галаве. Скураты Квас.
У ГРОШ НІ СТАВІЦЬ. Не шанаваць, не цаніць. Ты свайго мужыка ў грош ні ставіш. І такі ён у цябе, і гэдыкі. Пабачыш яшчэ, як адной жыць. Грыўда Міл.
У ГРУДЗЯХ АРГАНЫ ГРАЮЦЬ. У грудзях хрыпіць. Прастудзілася моцно: у грудзях арганы граюць. Размеркі Стайк.
УГРЭЎСЯ АЖ ПАРА ВЕРНЯ. Набегаўся, нарабіўся. Сено з кумом закідалі на вышкі. Угрэўся аж пара верня. Куляшы Міл.
УДАРАЦЬ (УДАРЫЦЬ) ПА РУКАХ. Дамаўляцца. Старгаваў коніка ў Косаві на базары. Ударылі па руках, выпілі барыш. Свайго буду мець. Галік Міл.
УДАРЫЦЬ У ГАЛАВУ. Прыліваць да галавы (пра кроў). Цэлы дзень на сонцы, аж кепско стало. Кроў ударыла ў галаву. Яглевічы Ягл.
УДАРЫЦЬ У ХАМУТ. Адступіцца. Пагадзіліся пабяліць ферму. Як паглядзелі, колькі работы, то адразу мой напарнік у хамут ударыў. Кажа, за такія грошы я рабіць ні хачу. Бялавічы Кос.
У ДЗЕЎКАХ СЯДЗЕЦЬ. Не выходзіць замуж. Трыццаць гадоў зараз будзя дачцэ, а яна ў дзеўках сядзіць. Кажа, німа за каго замуж ісці: адны гультае да п'яніцы, лепш адной ужэ векаваць. Мілейкі Міл.
У ДОБРУЮ МІНУТУ СКАЗАЦЬ. Не сурочыць. У добрую мінуту сказаць, мае курачкі пачалі нясціся. Мароз, холад, а я кожан дзень тры-чатэры яйца з гнязда вазьму. Унучкам збіраю. Скураты Квас.
УДОЎЖ І ЎПОПЯРОК. У розных кірунках. Я гэты лес ўдоўж і ўпопярок абхадзіў, тут мой обход быў. Хрышчонавічы Квас.
У ДУРНЯХ. Апынуцца ў недарэчным становішчы.
121 👁