ду палоць картоплі, а сама да мацяры ў суседняя сяло. Пайшоў глядзець на поле. Не, праўда, поля. Аж мне брыдко стало. Стайкі Стайк.
У БОГА ЦЯЛЯ ЎКРАЎ. Горшы за другіх. Я на варотах стаяць ні буду. Шчо я, у Бога цяля ўкраў? Мне тожа хочацца галы забіваць. Альшаніца Квас.
УВАБРАЦЦА Ў СІЛУ. Пасталець, падужаць. Тады мне лёгко стало жыць, як дзеці ўвабраліся ў сілу, сталі памагаць. Размеркі Стайк.
УВАЛІЦЦА ПА САМЫЯ ВУШЫ. Папасці ў непрыемнае становішча. Уваліўся па самыя вушы з гэтай жаніцьбай, жонка такі гультай. г.Косава.
У ВАЧАХ МУХІ ЛЕТАЮЦЬ. Няясна, цьмяна бачыць. Пабыла на сонцы, то ў вачах мухі летаюць. Ні можно мне нагнутой доўго быць. Квасевічы Квас.
У ВАЧАХ ЦЁМНО СТАЛО (ПАЦЯМНЕЛО). Стала блага, нядобра. Як падняла мяшок картоплёў, то ў вачах цёмно стало. Стаю і думаю: ці ж ні дурная я – адна варочаю гэтыя мяшкі. Жытлін Жытл.
УВОДЗІЦЬ (УВЕСЦІ) У ВУШЫ. Настойліва паўтараць, унушаць. З дня ў дзень уводзіў у вушы, вучыў: “Садзішся на трактар – правер, ці скаты накачаныя, ці салярка е, ці тармаза е”. Бо да бяды нідалёко, гэто цехніка. г.Косава.
УВОДЗІЦЬ У ЗЛОСЦЬ. Злаваць. Не ўводзь мяне ў злосць, бо палучыш кухталя. Стайкі Стайк.
У ВОЧЫ. Адкрыта (казаць, гаварыць, хваліць). У вочы табе кажу: дачка ў цябе золато, а сын – як ні табою робляны. Пазнаяш ты з ім бяды. г.Івацэвічы
У ВУШАХ СВІНЯ ЗІМАВАЛІ. Брудна. Памыйся, а то ў вушах свіня зімавалі. Альшаніца Квас. Свіня – свінні.
У ГАДАХ. Сталы, немалады, пажылога ўзросту. У гадах мае бацькі, але яшчэ, дзякаваць Богу, гаспадарку трымаюць. І нам перападае
78 👁