смелы, ці яму шанцуя - у агне ні гарыць і ў вадзе ні тоня. Заполле Кос. У АГОНЬ І ВОДУ. Усюды. Ты мне такоя дабро зрабіў. Гэто ж мяне маглі з работы выгнаць: уваліўся ў канаву трактаром. А ты мяне ноччу паехоў выцягнуў. Я за табою ў агонь і воду пайду. Яглевічы Ягл. У АДЗІН ГОЛАС. Усе разам пра адно і тое ж. Казалі старыя людзі, што перад першаю вайною камета праляцела. Усе ў адзін голас пачалі казаць: хутко будзя вайна. Так і вышло. г.Косава. У АДЗІН МОМАНТ. Тут жа, адразу. Навальніца была. Маланка як жахнула ў гумно - у адзін момант уся стрэха загарэлася. То добра, шчо ў гумно, яно воддаль стаяло, каля загумення. А каб у хлеў ці ў хату, то паўсяла згарэло б. Даўней усё саломаю крылі. Заполле Кос. У АДНО ВУХО ЎЛЯТАЯ, У ДРУГОЯ ВЫЛЯТАЯ. Так кажуць пра таго, хто не мае добрай памяці, няўважлівы. Табе кажы ці ні кажы - адна трасца: у адно вухо ўлятая, у другоя вылятая. Хоць ты бяры на паперку запісвай ці што. г.Івацэвічы. У АДНЫХ РУКАХ. Г.зн. распараджаецца нехта адзін. Конь у Васіля спраўны, дагледжаны. Як жэб, у адных руках. Дубітава Міл. УБАЧЫЦЬ СВЕТ. Адчуць палёгку. Зубы праз тыдзянь балелі, гатоў на сцену ад болю лезці. А гэто вырвоў пайшоў, то ўбачыў свет. Галенчыцы Ягл. У БЕЛЫ СВЕТ. Ісці, ехаць у невядомым напрамку. Я гатова ў белы свет ісці: німа як жыць з вашым бацьком. Мілейкі Міл. УБІРАЦЦА (УВАБРАЦЦА) Ў СІЛУ. Падарослець. Цяжко было без мужыка дзяцей гадаваць. Але ўжэ як хлопцы ўвабраліся ў сілу, то ўсю мужчынску работу яны рабілі. Яглевічы Ягл. УБІЦЦА (УЛЕЗЦІ) Ў ГОЛОЎ. Надумацца. Убіласё ў голоў, што жонка ашуквая мяне. Кажа, пай-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁