Старонка 248
◀ / 310 ▶
Туды яму і дарога! Альшаніца Квас. ТУМАНІЦЬ (ЗАТУМАНІЦЬ) ВОЧЫ (ГОЛОЎ). Ашукваць. Цыганы шаляноўкі прадавалі. Затуманілі вочы – усе грошы, якія былі, аддала. А тая шаляноўка рубель каштуя. Размеркі Стайк. ТУПЫ ЯК АБУХ. Недалёкі, неразвіты. Ты, Васіль, тупы як абух. Каб гэто ты ні ўмеў ровара паладзіць?! г.Косава. ТУРМА ПЛАЧА. Пра магчымую суровую кару. Даўно яму казалі: “Па табе турма плача. Уціхамірся, ні лезь з кулакамі да жонкі”. Куды там – герой. А як прыехала міліцыя, як далі добра ў сраку, то прасіцца пачаў. г.Івацэвічы. ТУТ ЯК ТУТ. Нечакана з’явіцца. Тата паехоў на заработкі аж на Алтай. Бабуля кажа: “Пакліч, унучка, яго ў комін, то прыедзя”. Я і клічу: “Тато, едзь дахаты!”. Прайшло мінут дваццаць – бацько па надворку ідзе. Во дзіво! Альшаніца Квас. ТЫКАЦЬ У ВОЧЫ. Папракаць. Што ты мне нявесткаю тыкаяш у вочы? Я яе ні выбірала! На сваю паглядзі, ні лепша. Хрышчонавічы Квас. ТЫЦАЦЬ (ТЫЦНУЦЬ) НОСОМ. Павучаць, указваць. Карова на пашу ідзе, наляпая. Зроду ні ўбярэ гаспадар, пакуль носом ні тыцну. Панкі Люб. ТЫЦАЦЬ (ТЫЦНУЦЬ) ПАД НОС. Падаваць з непавагай. Пасварыўся з жонкаю. Есці наварыць, тыцня пад нос і слова ні скажа. Ні то есці, ні то не. г.Косава. ТЫЦАЦЬ ПАЛЬЦАМІ. Асуджаць. Гэдакі чалавек харошы быў. А распіўся так, што ўсе тыцаюць пальцамі. Нідаўно ў суседкі слоікі з плота пакраў. Бялавічы Кос. У У АГНЕ НІ ГАРЫЦЬ І Ў ВАДЗЕ НІ ТОНЯ. Знаходзіць выйсце з любой сітуацыі. Ці гэто гэдакі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 310 ▶