Старонка 247
◀ / 310 ▶
ўсяго гатовым. Мірно жыві з людзьмі, але і трымай сакеру пад лаўкаю: усякія людзі е. Размеркі Стайк. ТРЫМАЦЬ У ГАЛАВЕ. Памятаць. Ні бойся, зяцёк, я трымаю ў галаве, што ў цябе юбілей. Ужэ купіла табе падаруначок. Рацкевічы Міл. ТРЫМАЦЬ У КУЛАКУ. 1. Выхоўваць у строгасці. Дзяцей трэба трымаць у кулаку, то толк будзя. Заполле Кос. 2. Не мець права голасу. Мужык яе праз усё жыццё ў кулаку трымаў. Заполле Кос. ТРЫМАЦЬ ХВОСТ ПІСТАЛЕТОМ. Не здавацца ні пры якіх абставінах. Чаго носа павесіў? Падумаяш, каня ўкралі. Трымай хвост пісталетом, другого выгадуяш. Юкавічы Стайк. ТРЫМАЦЬ ЯЗЫКА ЗА ЗУБАМІ. Не казаць лішняга. У вайну, каб выжыць, трэба было трымаць языка за зубамі. Усякія парцізаны былі, усякія і немцы. г.Косава ТРЫ ЧВЭРЦІ ДА СМЕРЦІ. Блізка, хутка. Жыву паціху, зараз мне самой, як той казаў, тры чвэрці да смерці. Скураты Квас. ТРЫ ШКУРЫ ЗДЗЕРЦІ. Абабраць, узяць лішняе пры разліку. Гэтыя гандляры гатовы тры шкуры здзерці з чалавека. г.Косава. ТРЭБА ЯК САБАЦЫ ПЯТА НАГА. Зусім непатрэбны. Ні хадзі за мною. Ты мне адно гаворыш, а за вочы смяешся з мяне. Мне такія кавалеры трэба як сабацы пята нага. Яглевічы Ягл. ТРЭСКА НА ТРЭСКУ ЛЕЗЯ. Г.зн. усё жывое шукае сабе пару. Вясна: трэска на трэску лезя. Альшаніца Квас. ТУГІ (-АЯ, -ОЕ, -ІЯ) НА ВУШЫ. Глухі. Мне ўжэ восімы дзясяток пайшоў, ні дзіво, што на вушы тугі. Сярадава Жытл. ТУДЫ І ДАРОГА. Так і трэба. Папаўся, нарэшці, злыдзянь: курэй усё ў людзей краў. Кажуць, пасадзяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 310 ▶