ТРЫМАЦЦА ЗА СПАНІЦУ. Залежаць ад жанчыны. Колькі ты будзяш трымацца за бабску спаніцу? Паехалі на заробкі! Була Міл.
ТРЫМАЦЦА СВАЕ ХАТЫ. Шанаваць родны кут. Раз'ехаліся нашыя людзі па ўсём свеці. Папытаяшся, і таго німа, і таго. Маладымі папрападалі. Старыя людзі добра казалі: трымайся свае хаты – свая хатка як родна матка. Заполле Кос.
ТРЫМАЦЬ КАМЯНЬ ЗА ПАЗУХАЮ. Мець злосць. Я да цябе з адкрытаю душою, а ты, бач, трымаяш камянь за пазухаю. На людзях гаворыш пра мяне абы-шчо. А я і ні ведаю, чаго ты на мяне злосць маяш. Заполле Кос.
ТРЫМАЦЬ НА КАРОТКОМ ПАВАДКУ. Падпарадкаваць. Мяне мужык усё жыццё на каротком павадку трымая. Бацько яго такі быў. Ні жонка, а ён грашыма распараджаўся. Такі і мой. Яблыко ад яблыні нідалёко падая. г.Косава.
ТРЫМАЦЬ НА СВАІХ ПЛЯЧАХ. Узяць на сябе ўсе клопаты, турботы. Мужыка на фронці забілі. То і гаспадарку, і сям'ю на сваіх плячах трымала. Сакоўцы Міл.
ТРЫМАЦЬ НОСА ПА ВЕТРЫ. Прыстасоўвацца. Сёні, каб ні прапасці, трэба трымаць носа па ветры. Зараз ні пасварышся з начальнікам. Ён цябе хутко прапрэ з работы. І пажаліцца німа каму. У іх зараз уласць. г.Івацэвічы.
ТРЫМАЦЬ РОТА (ЯЗЫКА) НА ЗАМКУ. Маўчаць. Ні ўсё трэба гаварыць, шчо думаяш. Трэба трымаць рота на замку. Ніздарма кажуць: маўчыш, то двух навучыш. Заполле Кос.
ТРЫМАЦЬ РУКУ. Падтрымліваць. У нас так было: свякроў маю руку трымала, а мая маці – мужыкову. Зялёны Бор Стайк.
ТРЫМАЦЬ САКЕРУ ПАД ЛАЎКАЮ. Быць да
87 👁