Старонка 245
◀ / 310 ▶
чалавека. Мой чалавек добру работу знайшоў, машыну купілі. А цябе, бач, трасца трасе, гатоў з'есці во яго разом з машынаю. Квасевічы Квас. ТРАСЦА (ХАЛЕРА) ЯГО (ЯЕ, ІХ) БЯРЫ. Няхай будзе так, як атрымалася. Трасца яго бяры, ні даў трактара – пасадзім мы і канём картоплі. Хрышчонавічы Квас. ТРАСЦА (ХАЛЕРА) ЯГО (ЯЕ, ІХ) ВЕДАЯ. Ніхто (неведае). Трасца яго ведая, куды я падзела того кашалька. Можа, і згубіла. Ёдчыкі Квас. ТРАСЦА ЯГО (ЯЕ, ІХ, ТВАЁЙ, ВАШОЙ) ГАЛАВЕ (МАТАРЫ). Так выказваюць абурэнне. Трасца вашой галаве, чаго вы палезлі на тую вішню? Галіну паламалі. Што я зараз скажу суседу? Размеркі Стайк. ТРАСЦА ЯМУ (ЁЙ, ІМ, ВАМ) У БОК. Праклён. Парцізаны хацелі карову забраць. Думаю, трасцу вам у бок, а ні карову. Я ўжэ яе зарэзоў, хай лепш дзеці з'ядуць. А то забралі б ці немцы, ці парцізаны. Квасевічы Квас. ТРАСЦІ (ПАТРАСЦІ) ПАНЧОХУ. Дапамагчы грашыма. Ну, цешча, патрасі панчоху. Дай хоць на адно калясо. Машыну думаям з тваею дачкою купіць. Гошчаво Стайк. ТРАСЦІ ТРАНЦЯМІ. Бедна апранацца. Чаго ты трасеш транцямі? Ні пашкадуй грошай да купі добру адзежыну. А то мільёны палучаяш і ў падраном ходзіш. Бялавічы Кос. Транці – транты. ТРАСЦУ ЗНАЙСЦІ. Не знайсці нічога. Калі добра ні ведаяш лесу, то трасцу грыбоў знойдзяш. Альшаніца Квас. ТРЫМА НАВАРАТАМІ. Неаднойчы, некалькі разоў. Памятаю, як сталі калхозы, то хлеба свайго ні было з чаго пячы. А ў магазін вобмаль прывозілі. То хадзілі ў Косоў. Трыма наваратамі ў чаргу па хлеб станавіліся. Бало, як сціснуць у той лаўцы, то слабейшыя ажно млелі. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 310 ▶