ТОЛЬКІ ШКУРА ДЫ КОСЦІ. Моцна схуднець. Мода пайшла на гэтыя дзіеты, на тонку талію. То мая ўнучка давяла сябе да таго, што засталіся толькі шкура ды косці. г.Івацэвічы.
ТО ПЕНЬ ТО КАЛОДА. Пра няўмелую, нядбайную працу. Як пачне шчо рабіць, выходзіць то пень то калода. Вочы ломяцца глядзець на такую работу. Альшаніца Квас.
ТО ТАК ТО ГЭДЫК. Усяк, па-рознаму. Карову купілі, а яна гэдака дзіка. То так то гэдак да яе, а яна ні прыступу. Бусяж Міл.
ТО ТАМ ТО СЯМ (ТО ТАМ ТО ТУТ). У розных месцах. Пайшоў глядзець картоплі, то там то сям відны сляды дзікоў. Парылі трохі, трэба чартапалохі ставіць, ніц ні будзя. Бялавічы Кос.
ТО Ў ЖАР ТО Ў ХОЛАД КІДАЯ. Пра тое, што выклікае замяшанне, разгубленасць. Лясніком рабіў. Чую, страляюць у лесі. Я туды. А яны лася завалілі, ужэ свяжуюць. А я аж затросся, мяне то ў жар то ў холад кідая: ні ведаю, шчо рабіць. І пабаяўся падысці. Думаю, заб'юць пад халеру. Іх пяцёх было, а я адзін. Бялавічы Кос.
ТО ЎЗАД ТО ЎПЕРАД. У розныя бакі. – Чаго ты сёні цэлы дзень бегаяш па гэтой гуліцы то ўзад то ўперад? – Ні ведаяш гэтых баб? Паслала ў лаўку па муку на пірог. А пра дрожджы забылася сказаць. А я і ні здагадаўся. Ды во бегаю туды-сюды. Стайкі Стайк.
ТРАПАЦЬ НЕРВЫ. Нерваваць. Што гэто за работа ў школі? Трэпляш нервы кожан дзень з чужымі дзецьмі, а сваіх не бачыш. г.Івацэвічы.
ТРАСЦА НЯСЕ (ПРЫНЯСЛА). Так скажуць, калі госць нежаданы. Нядзелька. Селі снедаць. Паставіла мужыку бутылку віна. Бачым, трасца суседа нясе. От нюх у чалавека. Альшаніца Квас.
ТРАСЦА ТРАСЕ. Так кажуць пра зайздроснага
78 👁