брыдзіць. Ні дай Бог такое залоўкі. Гошчава Стайк.
У СІЛУ ЎБІРАЦЦА. Сталець. Мы старэям, а маладыя ў сілу ўбіраюцца. На гэтом свет стаіць. Зялёны Бор Стайк.
УСПАМІНАЦЬ (УСПАМЯНУЦЬ) ДОБРЫМ СЛОВОМ. З удзячнасцю. Я сваю першу настаўніцу заўсёды добрым словом успамінаю. Яна нам як маці была. Заполле Кос.
УСТАЎЛЯЦЬ (УСТАВІЦЬ) СВАЕ ТРЫ ГРОШЫ. Умешвацца. Без цябе ніц ні абыдзяцца. Ты ў кожну говорку свае тры грошы ўставіш. Гошчава Стайк.
УСТАЦЬ НЕ З ТОЙ НАГІ. Мець дрэнны настрой. Мой чалавек сёні, мусіць, не з той нагі ўстаў: цэлы дзень бурчыць, усё яму ні так. Була Міл.
УСТУПІЦЬ У СЛЕД. Паўтарыць чужы лёс. Хто мне зайздросціць, то хай уступіць у мой след. Альшаніца Квас.
УСЫПАЦЬ ГАРАЧЫХ. Набіць. Старыя людзі казалі, шчо пры цару грашыма ні каралі, як паймаюць крадучы лес. Ано добра ўсыплюць гарачых. Квасевічы Квас.
УСЮ ДАРОГУ. Заўсёды. Усю дарогу ты мяне перабіваяш. Памаўчы, дай слово сказаць. А патом кажы. Размеркі Стайк.
УТОПТВАЦЬ (УТАПТАЦЬ) У ГРАЗЬ. Зневажаць. Ні ведаю, чым я ятроўцы ні дагадзіла. І людзей ні пасаромілася, пры ўсіх утаптала мяне ў гразь. Праўду кажуць: ятроўка хужай воўка. Яглевічы Ягл.
У ТРЫ ПАГІБЕЛІ. Вельмі нізка схіляцца. Мяшок гэдакі цяжкі, ледзь нясу. У тры пагібелі загнуўся. Скураты Квас.
У ТРЫ РУЧАІ ПОТ ЦЯЧЭ. Моцна пацець. Летом сено грабеш, а сонцо жарыць. То пот цячэ ў тры ручаі. Вядро вады за дзень вып'яш. Альшаніца Квас.
УТРЭСКАЦЦА ПА ВУШЫ. Моцна закахацца. Як
92 👁