Старонка 256
◀ / 310 ▶
хай, у сабакі вочы трэба пазычыць, каб так рабіць. Хрышчонавічы Квас. УСАДЗІЦЬ НОЖ У СПІНУ. Здрадзіць. Гэдак мужыка любіла, пылінкі з яго здзьмухвала. А ён мне нож у спіну ўсадзіў – пабег да другое. г.Івацэвічы. УСАДЗІЦЬ ЯЗЫКА (НОСА). Умешвацца не ў свае справы; умешвацца ў размову. Старэйшыя гавораць, а ты ні ўмешвайся. А то век языка ўсадзіш – ні дарос яшчэ. Грыўда Міл. У САЛДАТЫ. На ваенную службу. Даўней, каго ў салдаты не бралі, то дзяўчата за хлопца не лічылі. А зараз усяк стараюцца ўвільнуць ад арміі. Любішчыцы Люб. У САМОМ САКУ. У росквіце жыццёвых сіл. У Насці Аршынавае дачка ў самом саку. І ростом, і паставаю, і тварам – на пакойну бабу ўдалася. За тую хлопцы біліся. Але і гэтой праходу ні даюць. Заполле Кос. У СВІНЫЯ ГАЛАСЫ. Позна. – Тато, чаму мне ніхто памажы Божа ні кажа, як я кашу? – Бо ты касіць пачынаяш у свіныя галасы. Бялавічы Кос. УСЕ ВОЧЫ. Уважліва глядзець. Прышоў чужы хлопяц у клуб, дзяўчата ўсе вочы на яго. Як бы сваіх німа. г.Косава. УСЕ ГРОШЫ З КАШАЛЬКОМ. Усе, якія ёсць, да апошняга рубля. Зажадаў мой зяцёк купіць машыну, то ні пашкадавала, аддала ні тоя, што грошы, а ўсе грошы з кашальком. Бо гэто ні зяць, а золато. Яглевічы Ягл. УСЕ НА АДЗІН КАПЫЛ. Аднолькавыя. Вы, мужыкі, усе на адзін капыл: яшчэ жонка на лаві ляжыць, а вы ўжэ выбіраяця, катору ўзяць. Заполле Кос. УСЁ ЧЫСТО. Поўнасцю. Цярпела, нікому ні казала, нават мужыку, якая ў яго сястра. А гэто сустрэліся з ёю каля магазіна, ні вытрымала. Усё чысто высказала: як яна мае косці перамывая, як яна маіх дзяцей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 310 ▶