я замуж вышла? Прыехалі электрыкі свет праводзіць у сяле. На музыках убачылася са сваім Мікалаём. Адразу ўтрэскалася ў яго па вушы, а ён у мяне. І жывем, дзякаваць Богу. Хутко залатое вяселле спраўляць будзям. Заполле Кос.
УТУЛІЦЬ ВУШЫ (ХВАСТА). Пабаяцца, страціць самаўпэўненасць. Дачуліся людзі, што ні хочуць даваць першаго ўкосу. Сабраліся ўсе на брыгаду. Як далі ў косці аграному, то ўтуліў хваста ды ходу. Але на другі дзень пайшлі на болото мераць дзялкі. Нідаром кажуць: граза на лес ні ідзе. Мілейкі Міл. Граза – пагроза.
УТЫКАЦЬ (УВАТКНУЦЬ) НОСА. Умешвацца. Усюды ты ўлезяш, ва ўсё табе трэба ўваткнуць носа. Квасевічы Квас.
У ХВАСЦЕ. Ззаду ўсіх плесціся, цягнуцца. Вечно ты ў хвасце пляцешся. Варушыся трохі! Була Міл.
У ХВОСТ І Ў ГРЫВУ. Моцна пакараць. Пасвіў кароў. Заснуў, а яны ў шкоду. Ды брыгадзір нарваўся. Даў мне і ў хвост і ў грыву. Квасевічы Квас.
У ЦАНЕ. Дорага каштаваць. Картоплі ўрадзілі, то парасята будуць у цане. Галік Міл.
У ЦВЯРОЗЫМ РОЗУМІ. У поўнай свядомасці. Мой дзядзько паміраў у цвярозым розумі. Папрасіў, каб яго памылі, пабрылі, лёг на лаўку і памёр. Размеркі Стайк.
УЦЕРЦІ НОСА. Даказаць сваю перавагу. Памятаю, ано калхозы сталі. Гаралі грамадою. То я ўсім уцёр носа: больш за ўсіх згараў. А шчо – быў малады, здоровы, дужы. Заполле Кос.
У ЦЁМНУ ГОЛОЎ ПІЦЬ. П'янстваваць. Піў у цёмну голоў, то канец сабе знайшоў: учора пахавалі. г.Косава.
У ЦЁМНЫМ МЕСЦЫ. Там, дзе няма людзей. Пападзецца ён мне ў цёмным месцы, то я яму намылю пыку. Будзя знаць, як чужых жанок мацаць. г.Косава.
У ЧАТЫРОХ СЦЕНАХ СЯДЗЕЦЬ. Не выходзіць
85 👁