Старонка 259
◀ / 310 ▶
з хаты. Не дай Бог хварэць. Так абрыдло ў чатырох сценах сядзець, здэцца, воўком выў бы. Размеркі Стайк. У ЧЫМ ТОЛЬКІ ДУША ТРЫМАЯЦЦА. Худы, кволы чалавек. Паляжаў мой сусед з месяц у бальніцы, убачыла: у чым толькі душа яго трымаяцца. Так высах, зблажэў. Гошчава Стайк. У ШАПКУ СПАЦЬ. Бяздзейнічаць, пасіўнічаць. Людзі яблыка з калхознаго саду валочаць, а ты ў шапку спіш. Прыедуць унукі і даць ні будзя чаго. Заполле Кос. У ЯБЛЫКА. Так кажуць пра каня з цёмнымі круглымі плямамі. Па разнарадцы далі ў наш калхоз жарабца. Орліком назвалі. Высокі, танклявы, у яблыка. Усё прадсядацяль на ём ездзіў. Заполле Кос. УЯДАЦЦА (УЕСЦІСЯ) Ў КОСЦІ. Надакучыць, назаляць. Што ты, жонка, мне кожны дзень яечню смажыш? Я хутко закукарэкаю. Яна мне ў косці ўжэ ўелася. Грыўда Міл. Х ХАВАЦЦА (СХАВАЦЦА) ЗА ПЛЕЧЫ. Перакладваць клопаты на іншага. Мая суседка лёгко пражыла: нідзе сама ні паклапацілася, усё за мужыковы плечы хавалася. Скураты Квас. ХАВАЦЦА (СХАВАЦЦА) ЗА ЧУЖЫЯ СПІНЫ. Ухіляцца ад работы. На калхозной рабоці так: адзін наробіцца, аж плечы шумяць, а другі за чужымі спінамі хаваяцца. А як палучку, то дай добрую. Ёдчыкі Квас. ХАВАЦЬ ВОЧЫ. Не глядзець у вочы другому, адчуваючы віну. Нарабіла языкоў пра мяне, а зара ўбачыліся ў аўтобусі, то вочы хавая, бо брыдко стало. Грыўда Міл. ХАВАЦЬ (СХАВАЦЬ) КАНЦЭ Ў ВОДУ. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. Збіў машынаю старого чалавека і ні пакаралі: бацько начальнік, то выгарадзілі, схавалі канцэ ў воду. Размеркі Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 310 ▶