Старонка 260
◀ / 310 ▶
ХАДЗІЦЬ ГОГАЛЕМ. Рысавацца, выхваляцца. Прыйшоў з марфлота. Матроска, стужкі ад бесказыркі развіваюцца, штаны – клёш – гогалем ходзіць, ад дзевок адбою німа. Яглевічы Ягл. ХАДЗІЦЬ КАНДЗІБОБЯРОМ. Вельмі ганарыста паводзіць сябе. Ён ззамалада кандзібобяром хадзіў па сяле. Як жа, бацько мяханіком у калхозі, уся цехніка ў яго руках. Альшаніца Квас. ХАДЗІЦЬ НА ГАЛАВЕ. Гарэзаваць, сваволіць. Зараз дзеці ні бацькоў ні слухаюць, ні вучыцялей – ходзяць на галовах. Квасевічы Квас. ХАДЗІЦЬ НА ЗАДНІХ ЛАПКАХ. Падлізвацца, дагаджаць. Ты хітры, лёгко пражыў. Колькі было начальнікоў, ты перад кожным хадзіў на задніх лапках. Заполле Кос. ХАДЗІЦЬ НА ПАЛЬЧЫКАХ. Дагаджаць, падлашчвацца. Сын як захацеў матацыкла, то на пальчыках хадзіў. Яму ні трэба было ўказваць, што рабіць, сам за ўсё браўся. Стайкі Стайк. ХАДЗІЦЬ ПА ЛЮДЗЯХ. Шукаць ратунку, рады ў варажбітоў. Захварэла мая донька. Дахтара ні могуць вылячыць, трэба па людзях хадзіць. Заполле Кос. ХАДЗІЦЬ (ПАЙСЦІ) ПА РУКАХ. Пераходзіць ад аднаго да другога. Купіла шаткоўню, гэдака файна. То адзін прыдзя папытая, то другі – ходзіць па руках. Бусяж Міл. ХАДЗІЦЬ ПА СТРУНЦЫ. Безагаворачна падпарадкоўвацца. Пакуль я начальнік, на мне і завод, і вы, то будзяця хадзіць па струнцы і рабіць, што скажу. г.Івацэвічы. ХАДЗІЦЬ У АДВЕДКІ. Праведваць парадзіху. У адведкі ходзяць жанчыны. Нясуць падарункі парадзісі і дзіцяці. Старажоўшчына Кос. ХАДЗІЦЬ ХВАСТОМ. След у след. Каб хацеў дзе адлучыцца, паехаць куды, то німа як: хо-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 310 ▶