дзяць дзеці хвастом. А з сабою браць ні будзяш, малыя яшчэ. Альшаніца Квас.
ХАДЗІЦЬ ХОДЫРОМ (ХАДУНОМ). Усё навокал калышацца, мітусіцца, імкне. Пад завыйны шал ветру чутно, як крэкча, рыпіць старая яблыня, незашчэпленыя веснічкі стукаюць па шуле як у бубен, ляскае, ходзіць хадуном шыфер на даху. Заполле Кос.
ХАДЗІЦЬ ЯК ПАД ЗЯМЛЁЮ. Моцна перажываць. Жаніцца сабраўся. А дзеўка хвастом вільнула, за другого замуж пайшла. То ходзіць кавалер як пад зямлёю. Яглевічы Ягл.
ХАЙ БОГ КРЫЯ. Г.зн. няхай аберагае. Хай Бог крыя такое долі, як у мяне: адна на ўсём белом свеці засталася. г.Косава.
ХАЙ МАЯ СУЧКА САНКІ ВОЗІЦЬ. Няхай будзе твой верх, няхай будзе па-твойму. Пасварыліся з суседкаю. То я першая пакарылася, перапрасіла, хай мая сучка санкі возіць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2012. Размеркі Стайк.
ХАЛАДЗІЦЬ ЯЗЫКА. Беспаспяхова пераконваць у чымсьці. Хай ні халадзіць языка, я свае дзіця замуж за бандзіта ні аддам. Альшаніца Квас.
ХАЛЕРА БЯРЭ. Хтосьці нервуецца, зайздросціць. У яго конь быў, то я радаваўся за чалавека. А як я трактара купіў, то яго халера бярэ. Гатоў мяне з'есці. Любішчыцы Люб.
ХАЛЕРА З ІМ (З ТАБОЮ, З ЁЮ, З ІМІ, З ВАМІ). Г.зн. не звяртай увагі. Як сталі ягады, то людзі як падурэлі: на раніцу бягуць у лес, з расою збіраюць. Халера з імі, хай дурэюць. А мы пойдзям, як раса ападзя. Хрышчонавічы Квас.
ХАЛЕРА (ХВАРОБА) НІ БРАЛА. Нічога не робіцца. Халера яго ні брала, яму пры ўсякой уласці добра, умея дагадзіць. г.Косава.
ХАЛЕРА НОСІЦЬ. Так кажуць, калі хтосьці
90 👁