прыходзіць не ў пару. Халера носіць цябе на ранкі, я ано ўстала. Калі ты спіш? Бусяж Міл.
ХАЛЕРА ЯГО ВЕДАЯ. Ніхто (не ведае). Пайшоў недзі па драпача і прапаў. Халера яго ведая, дзе ён падзеўся. Каня прыгналі, а яго з драпачом німа. Бялавічы Кос. Драпач – конны культыватар.
ХАПАЦЦА (УХАПІЦЦА) АБЕДЗВЮМА РУКАМІ. Мець жаданне завалодаць. О, ухапілася новая фельчарка за майго сына абедзвюма рукамі: дзе яна лепшаго знойдзя? І машына е, і работа добра, і хата ў нас як лялька. г.Івацэвічы.
ХАПАЦЦА (УХАПІЦЦА) ЗА ГОЛОЎ. Адчайвацца. Палучыла палучку, зайшла ў магазін, купіла тоясёя. Прышла дахаты, давай выкладваць з сумкі – кашалька німа. Аж за голоў хапілася. Альбо згубіла, альбо хто ўкраў у магазіні. Мілейкі Міл.
ХАПАЦЦА (УХАПІЦЦА) ЗА САЛОМІНКУ. Шукаць выратавання. Як топішся, то за саломінку хопішся. Так і я: дахтара ні далі рады вылячыць сына, то па людзях, па манастырах ездзіла. І ачуняў, слава Богу. Квасевічы Квас.
ХАПАЦЦА ЗА ЧУБЫ. Біцца. У Заполлі заўсёды – ці радзіны, ці вяселле – хапаліся за чубы. Бялавічы Кос.
ХВАРОБУ ТАБЕ. Зусім нічога. Хваробу табе, а ні грошы. Ні дзіця, зарабі ідзі і купляй, шчо хочаш. А то прышоў пытаць грошай на музыку сваю. Бусяж Міл.
ХВАРЭЦЬ (ЗАХВАРЭЦЬ) НА ПАНА. Гультаяваць. Ты, сынок, на пана захварэў: спіш да паўдня, рабіць лянуяшся. Ано любіш смачно паесці і пагуляць. Не, трэба табе панскія звычкі кідаць. Заполле Кос.
ХВАСТА ЗАДЗІРАЦЬ (ЗАДЗЕРЦІ). Ганарыцца. Пажыў у горадзі трохі ды хваста задзёр – гарадскі. Прыехоў дахаты ды па-свойму слова ні аберня. Усё па-рускі закідая. Ні быў бы то дурань. Альшаніца Квас. 2. Уцякаць. Гомаз: адна карова хваста задзерла, за ёю
83 👁