Старонка 263
◀ / 310 ▶
ўсе. Пастух у сяле дагнаў. Гошчава Стайк. ХВАСТА НІ ПРЫТУЛІЦЬ. Не прыжыцца, не знайсці прытулку, прыстанішча. Вы тут хвастоў ні прытуліця, шукайця другое хаты. г.Косава. ХВОРЫ НЯХАЙ ХВАРОБУ ЕСЦЬ. Так часам жартуюць з таго, хто выстаўляе сваю хваробу на паказ. – Ні ешця ўсё, пакіньця Васілю, ён хворы. – Гэты хворы няхай хваробу есць. А вы, мужчыны, нарабіліся, то наядайцяся. Альшаніца Квас. ХІБА ЧОРТ ПАМАГАЯ. Ва ўсім шанцуе. От ты, Алена, скажы, чаму табе ўсюды шанцуя? І мужык добры папаў, і дзеці вывучыліся, і вас ні забываюць, і ў гаспадарцы парадок. Хіба табе чорт памагая? А я, куды ні кінуся, усюды адна бяда. Заполле Кос. ХЛЕБ І ДА ХЛЕБА. Так кажуць, калі ў доме ёсць дастатак. Зараз маладыя, калі ні лянуюцца, то маюць хлеб і да хлеба. Панкі Люб. ХЛЕБОМ НІ КАРМІ. Нічога іншага не трэба. З яго слова ні выцягняш, а яе хлебом ні кармі – дай пагаварыць. Юкавічы Стайк. ХЛОПАЦЬ ВУШАМІ. Зяваць, упускаць зручны выпадак. Эх, ты, кавалер! Хлопаяш вушамі, глядзі, а то гэтыя гарадскія хлопцы дзеўку з-пад носа забяруць. Любішчыцы Люб. ХОЦЬ АДБАЎЛЯЙ. Шмат, занадта. Гэты год ягад у лесі – хоць адбаўляй. Сакоўцы Міл. ХОЦЬ АДНЫМ ВОКОМ. Глянуць, пабачыць хоць трошкі. Ужэ трэці год у дачкі жыву. А дахаты гэдак хочацца, каб хоць адным воком на сваю хату глянуць. Даргужы Міл. ХОЦЬ БЫ ХНЫ. Усё роўна. Што за чалавек, што ў яго за нервы? Карова прапала, дзеці малыя ў хаці, а яму хоць бы хны. Скураты Квас. ХОЦЬ БЯРЫ ДЫ ВЕШАЙСЯ. Так скажа чалавек, які трапіў у бязвыхаднае становішча. У людзей дзеці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 310 ▶