як дзеці. А я маю аднаго сына, і той распіўся гэдык, што пачаў з хаты выносіць на гарэлку. Людкі, мне свет нямілы, хоць бяры ды вешайся. Мілейкі Міл.
ХОЦЬ ВАДЫ НАПІСЯ. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну. У Івана Шыманавага гэдака хароша дачка, хоць вады напіся. І ў каго яна ўдалася? Бялавічы Кос.
ХОЦЬ ВАЎКОЎ ГАНЯЙ. Пра вялікае ці халоднае памяшканне. Дзяцей было много, хату вельку пабудавалі. А зараз усе раз'ехаліся, засталіся мы са старым. То зімою ў кухні ўсё сядзім, а ў пярэднёй хоць ваўкоў ганяй – холад. Верашкі Квас.
ХОЦЬ ВОКО ВЫКАЛІ. Вельмі цёмна. Самыя цёмныя ночы піліпаўскія. Выдзяш на гуліцу – хоць воко выкалі. Хрышчонавічы Квас.
ХОЦЬ ВОЎКОМ ВЫЙ. Бязлюддзе навокал. Даўней нашо сяло цімалае было. А зараз хоць воўком вый – пару чалавек засталосё. Яцвезь Квас. 2. Так скажуць, калі не шанцуе. І трэба было гэдак. Адна бяда за другою на хату. Зімою карова ні расцялілася, а летом маланка добры стажок сена спаліла. Дальбог, хоць воўком вый. Заполле Кос.
ХОЦЬ ВОЧЫ ЗАВЯЗВАЙ (СШЫВАЙ). Так скажуць, калі не спіцца, калі бяссонніца. Спаць ні хочацца, хоць вочы сшывай. Альшаніца Квас.
ХОЦЬ ВУШЫ ЗАТЫКАЙ. Няма як слухаць. Такую лухту ты нясеш, хоць вушы затыкай. Дзе ты чуў, каб начальнік начальніка кусаў? Яны заўсёды паразумеюцца. Гэто ано мы, дурні, грыздем адзін аднаго. г.Івацэвічы.
ХОЦЬ ВЫКРУЧВАЙ. Вельмі мокры. Папаў пад навальніцу, схавацца не было дзе. То куртка хоць выкручвай. Мілейкі Міл.
ХОЦЬ ВЯРОЎКІ ВІ. Пакорлівы чалавек. Хоць і зяць ты мне, але я табе скажу: гэто ні бык, шчо карова бора. Шчо ты папусціўся перад жонкаю, хоць з цябе
90 👁