вяроўкі ві. Скураты Квас.
ХОЦЬ ГАЛАВОЮ АБ СЦЕНУ БІСЯ. Так кажуць, калі трапляюць у цяжкае становішча. У калхозі як плацілі? Ніяк. Дзеці галодныя сядзяць, а німа чаго даць. Хоць галавою аб сцену біся. Во як было. Але неяк выжылі, агарод ратаваў. Юкавічы Стайк.
ХОЦЬ ГАЛАВОЮ Ў ПЯТЛЕЙКУ ЛЕЗЬ. Так скажа чалавек, што трапіў у цяжкае становішча і не бачыць выйсця з яго. Абклалі пасля вайны падаткамі, а плаціць ні было чым. Насядааюць фінагенты: давай і ўсё! Было, хоць галавою ў пятлейку лезь. Заполле Кос.
ХОЦЬ ГАЦЬ (ГРЭБЛЮ) ГАЦІ. Многа. На Ілью фэст у Бялавічах. Людзі з'язджаюцца з усяе акругі. То дзяўчат – хоць гаць гаці, якіх хочаш. Хлопцам на выбор. Хрышчонавічы Квас.
ХОЦЬ ГВАЛТ (КАРАВУЛ) КРЫЧЫ. Пра бязвыхаднае становішча. Саломы малавато прывёз, німа чым падсцілаць. У хляве жывы патоп, хоць каравул крычы. Гошчава Стайк.
ХОЦЬ ГРАБЛЯМІ ГРАБІ. Шмат, многа. Грыбоў столькі ў лесі, хоць граблямі грабі. Хрышчонавічы Квас.
ХОЦЬ ДА РАНЫ ПРЫКЛАДЗІ. Так кажуць пра добрага чалавека. Мая нявестка такая добрая, хоць да раны прыкладзі. На мацяру ўдалася, тую ўсе хвалілі. Альшаніца Квас.
ХОЦЬ ЖЫВЫ Ў ЗЕМЛЮ (У МАГІЛУ) ЛЕЗЬ. Аб пачуцці адчаю, бяссілля ад немагчымасці што-небудзь зрабіць, каб выйсці з цяжкага становішча. Боль нязмерны, хоць жывы ў землю лезь. Панкі Люб. Нязмерны – вялікі, не паддаецца вымярэнню.
ХОЦЬ ЗАБІ. Г.зн. згодны на самае страшнае пакаранне, але... Хоць забі, ні памятаю, ад каго пачула, шчо муку танную будуць прадаваць. Пабегла, а ўжэ разабралі. Позно мне сказалі. Ёдчыкі Квас.
83 👁