ХОЦЬ ЗАВАЛІСЯ. Усяго многа. Яблык, дулей гэты год хоць заваліся. Бусяж Міл.
ХОЦЬ ЗАЛІСЯ. Многа, колькі хочаш. Летом наша карова много малака дае, пі, хоць заліся. Скураты Квас.
ХОЦЬ ЗАРЭЖ. Так скажуць, калі немагчыма штонебудзь выканаць, успомніць, зрабіць, зразумець. Хоць зарэж, ні помню, калі маё вяселле было: ці на Сёмуху, ці на Пятра. Заполле Кос.
ХОЦЬ З ГАРМАТЫ СТРАЛЯЙ. Моцна спаць, цяжка разбудзіць. Натаміўся мой гаспадар за цэлы дзень, дрова рубаючы. То спіць, хоць з гарматы страляй, ні разбудзіш. Размеркі Стайк.
ХОЦЬ З КАЛЕНА ВЫЛАМІ. Настойліва дабівацца свайго. Настала жонка, адно давай купім зяцю машыну. Пытаюся: "А грошы дзе?" Кажа: хоць з калена выламі, а знайдзі. Альшаніца Квас.
ХОЦЬ ЗОЛАТОМ АСЫП. Ні пры якіх умовах. Ты мяне хоць золотом асып, а замуж за яго ні пайду. Лепш у дзеўках звякую. Старажоўшчына Кос.
ХОЦЬ ЗУБЫ НА ПАЛІЦУ КЛАДЗІ. Няма чаго есці. Получку ні даюць, запасы ўсе скончыліся, хоць зубы на паліцу кладзі. Заполле Кос.
ХОЦЬ ІГОЛКІ ЗБІРАЙ. Відно, светла (пра месячную ноч). Месяц поўны, відно, хоць іголкі збірай. Грыўда Міл.
ХОЦЬ ІКОНУ МАЛЮЙ. Вельмі прыгожы. Такі хлопяц харошы ў Антося, хоць ікону з яго малюй. г.Косава.
ХОЦЬ КАРАВУЛ КРЫЧЫ. Падымаць з крыкам. Спяць ранком, хоць каравул крычы – ні падымяш. Гэто ж усю ноч на той дзіскацекі пратаўкліся. Мілейкі Міл.
ХОЦЬ КАСОЮ КАСІ. Вельмі многа, процьма (пра ягады, грыбы). Зайшоў у Занкаўшчыну – грыбоў, хоць касою касі. Альшаніца Квас.
ХОЦЬ КАЦІСЯ. Роўная, без выбоін (пра дарогу).
90 👁