Добрая дарога, хоць каціся. Бусяж Міл.
ХОЦЬ КЛАДЗІСЯ ДЫ ПАМІРАЙ. Так кажуць, калі адчайваюцца, не знаходзяць выхаду з цяжкага становішча. Жонка гарэлкі не дае, грошай німа, каб купіць, бабы не любяць – хоць кладзіся ды памірай. Яглевічы Ягл.
ХОЦЬ КОЛ НА ГАЛАВЕ ЧАШЫ. Пра ўпартага чалавека, якога немагчыма пераканаць у чым-небудзь. Яму хоць кол на галаве чашы, ён усё сваё. Кажу табе яшчэ раз: ні сёні прыедзя дохтар з Косава да нас на ФАП, а заўтры. Мілейкі Міл.
ХОЦЬ КОСУ ЗАКЛАДВАЙ. Вельмі многа, у вялікай колькасці (звычайна пра грыбы). Усякіх много грыбоў у лесі, а маслякоў у пасадцы – хоць косу закладвай. Заполле Кос.
ХОЦЬ КРУЦЬ-ВЕРЦЬ ХОЦЬ ВЕРЦЬ-КРУЦЬ. Усё аднолькава. Хоць круць-верць хоць верць-круць – адна трасца, цяжко дабіцца праўды простаму чалавеку. Заўсёды начальнік верх возьмя. г.Івацэвічы.
ХОЦЬ МАХАЛОМ МАХАЙ. Няма ніякай магчымасці адкараскацца. А то ж ідзе да ідзе грошы пазычаць, хоць ты махалом на яго махай. Як мне яны з неба сыплюцца. Альшаніца Квас.
ХОЦЬ НА ВЕЦЯР ПУСКАЙ. Так кажуць пра адзенне, якое не засцерагае ад холаду. Сям'я ў нас вялікая была, адзін з-пад аднаго апратку даношвалі. А я самы меншы быў, то мне ўжэ такоя пальцячко даставаласё – хоць на вецяр пускай. Заполле Кос.
ХОЦЬ НА КРАЙ СВЕТУ. Ісці, ехаць вельмі далёка. Асушалі ў нас балото. Экскаватаршчык малады быў, жыў у мае цёткі. Да таго ўлюбілася, хоць на край свету за ім паехала б. А ён на мяне і ні глянуў. Хадакі Жытл.
ХОЦЬ НОСА ЗАТЫКАЙ. Вельмі непрыемна пахне. Вясною як пачнуць садзіць картоплі, то ўсё сяло гноём пахня. Гарадскому чалавеку тады ў сяло ні па
83 👁