НА ЛБЕ НАПІСАНО. Усё ясна, зразумела. – Ты нашчо яго ў хату пускаяш, гэтаго п'яніцу, пустабрэха? – А шчо ў яго, на лбе напісано, шчо ён п'яніца? Бялавічы Кос.
НАЛЕВО. Не па прызначэнні. Гэты цэмент увесь налево пойдзя. Няхачава Стайк.
НА ЛЕС ГЛЕДЗЯЧЫ. Хутка (расці). Ты, унучок, расцеш на лес гледзячы. Хутко бацька дагоніш. Альшаніца Квас.
НА ЛІХО (НА ХАЛЕРУ). Навошта, непатрэбна. На ліхо мне тыя картоплі. Як мне мяшок трэба, то я куплю. Німа мне з кім іх садзіць. Верашкі Квас.
НА ЛЮДЗЕЙ ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СЯБЕ ПАКАЗАЦЬ. Пабыць у людзях. На Ільню ў Бялавічах вялікі фэст. Прыязджаюць з усёй ваколіцы. Кожны хоча на людзей паглядзець і сябе паказаць. Вясяліня! Заполле Кос.
НА ЛЮДЗЯХ. Сярод людзей. На людзях гэдыкі добры, хоць да раны прыкладзі. А дахаты прыдзя – да кожнае дробязі чапляяцца. Усё яму ні так, усё яму ні гэдык. Хрышчонавічы Квас.
НА ЛЯТУ. Тут жа, адразу. Мая ўнучка малая яшчэ, а ўсё на ляту схватвая. Такая кемлівая. Любішчыцы Люб.
НА МІГАХ. Пры дапамозе жэстаў, знакаў. Міліцыя прышла ў хату. Паказваю на мігах сыну, каб самагонку схаваў у каморцы. А ён ні панімая. Дый знайшлі, штрафу далі. Жамайдзякі Міл.
НА МОРДЗЕ ЯК ГАРОХ МАЛАЦІЛІ. Твар пабіты воспаю. Даўней прышчэпок ні давалі ад воспы, то як перахварэя хто, то на мордзі як гарох малацілі. Альшаніца Квас.
НАМЫЛІЦЬ ШЫЮ. Аблаяць, набіць. Пайшлі на музыкі ў Бялавічы, а туды чэрці запалянцоў прыняслі. То намылілі яны шыю і нам, і бялавічам. Скураты Квас.
90 👁