Старонка 155
◀ / 310 ▶
НА МЯКІНІ НІ ПРАВЯДЗЕШ. Чалавек бывалы, якога цяжка ашукаць. Антось прайшоў Крым, і Рым, і медныя трубы. Яго на мякіні ні правядзеш. Любішчыцы Люб. НА НАГАХ. Перахварэць, не кладучыся ў пасцель. Прастудзіўся, галава баліць, кашаль душыць. Але на нагах перахварэў, німа за кім ляжаць. Скураты Квас. 2. Уставаць вельмі рана. Бало, збярэмся па ягады, раняньestablished ўстаням, а мама ўжэ на нагах: аладкоў нам напячэ, каб галодныя ні ішлі. Альшаніца Квас. 3. У руху, у клопатах. Цэлы дзень на нагах, німа калі і прысесці. Сярадава Жытл. НА НАГАХ НІ ТРЫМАЦЦА. Быць моцна п'яным. Як палучку палучыць, то ледзьве дахаты прысуняцца, на нагах ні трымаяцца. Уласаўцы Жытл. НА НАЖАХ. Варагаваць. Мы адзін аднаго цярпець не можам. Колькі я тут жыву, столькі з ім на нажах. г.Косава. НА НЕТ. Зусім, дарэшты. На нет каравы аселіцу выялі – адзін бубян. Заполле Кос. НА НОС. Так кажуць пра штосьці малое па памерах. Ну, ты і шапку купіў, на нос хіба адзяваць будзяш. Жамайдзякі Міл. НА НОСІ. Блізка, хутка. Зіма на носі, а ў цябе палена дроў німа. Які з цябе гаспадар? Адубеяш ты і твае дзеці. Скураты Квас. НА НОЧ ГЛЕДЗЯЧЫ. Позна. Куды ты на ноч гледзячы выбіраяшся ехаць? Кудаса вон на гуліцы, заблудзішся. Снегу ўжэ намяло, а зараз вецяр большая. г.Косава. НА ПАВЕР. Пад чэснае слова. Зараз добра, на павер можно ўзяць у магазіні, шчо хочаш. Запішуць прадаўцы сабе ў кніжачку, а тады з палучкі аддаеш. Альба Квас. НА ПАЗУР. Мала, у невялікай колькасці. Дай па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 310 ▶