каштаваць пірага, хоць на пазур. Альшаніца Квас. НА ПАЛЬЦАХ МОЖНО ПЕРАЛІЧЫЦЬ. Вельмі мала чаго. Выміраюць сёла. Людзей на пальцах можно пералічыць. Панкі Люб. НА ПАЛЯЦ. Вельмі мала. Сало на свіні на паляц. Быч Стайк. На паляц уліў яму тое гарэлкі, а ён ужэ п'яны. Халап'я Падст. НА ПАМЯЦІ. Пры жыцці таго, хто гаворыць. На маёй памяці там, дзе зараз на майдане вялікі куст бэзу, даўней школа была, але ў вайну яе парцізаны спалілі. Альшаніцы Квас. НА ПАМЯЦЬ. 1. Нешта дарыць, каб доўга памяталі. Зараз не пішуць на карточках нічого, а даўней усё пісалі: "На доўгую памяць". Грыўда Міл. 2. Вывучыць так верш, каб не заглядваць у тэкст. Як далі вывучыць на памяць вершыка Я.Коласа "Сілачом стаіць дуб разложысты", то і дагэтуль помню. Аўсто Стайк. НА ПАПА (ставіць). Тарчма. Пастаў шулку на папа: лягчэй падымяш. Заполле Кос. НА ПАРУ. Удваіх. Ім ажно можно пазайздросціць. Колькі жывуць, усё разом, на пару. І ў калхоз на работу, і ў лес па ягады. Адна без аднае жыць не могуць. г.Івацэвічы. НАПІЦЦА КРЫВІ. Прыдзірацца, беспадстаўна нападаць. Да таго мужык уядлівы, дня ні прайдзе, каб ён мае крыві ні напіўся. Альшаніца Квас. НАПЛЯВАЦЬ У ДУШУ. Сапсаваць настрой. На работу іду, як на катаргу: кожны дзень у душу наплююць. Заполле Кос. НА ПНЕ. Нязрэзаны (пра лес). Наша хата стаўляна яшчэ пры паляках, у трыццаць чацвёртом годзі. Тут палячок адзін на пне лес прадаваў. Мой бацько пятнаццаць кубоў у яго купіў. Бялавічы Кос. НА ПОРХАЎКУ. Моцна збіць. Пасля вайны развялося ўсякае шантрапы. Заступілі майго бацька, ехоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁