з Косава позно вечаром, грошы пыталі. А якія тады грошы ў людзей былі? То збілі на порхаўку. Альшаніца Квас.
НА ПОЎНУ ГУБУ. Уволю, колькі хочацца (пра яду). Усяго ў мяне ўдосталь, ем на поўну губу. Заполле Кос.
НАПРАЛЁТ ВЕДАЦЬ. Добра ведаць. Ты мяне ні ашукаяш, як ні старайся: я цябе напралёт ведаю. Ты ні паспеяш падумаць, што ты хочаш, а я ўжэ ведаю. г.Косава.
НАПРАМІЛЫ БОГ. Умольна прасіць. Напрамілы Бог прашу: ні жаніся да арміі. Як яна цябе любіць, то дажджэцца. А так якая ў цябе будзя служба? Ано будзяш думаць пра сям'ю. Хадакі Жытл.
НАПУСКАЦЬ (НАПУСЦІЦЬ) ТУМАНУ. Тлуміць, задурваць. Цыганка прышла, напусціла туману, задурыла голоў. Усе грошы ў мяне выманула, якія былі ў хаці. Размеркі Стайк.
НА ПУСТЫ (ГАЛОДНЫ) ЖЫВОТ. Не паеўшы. На пусты жывот і галава ні варыць. Размеркі Стайк.
НА ПЯТЫ НАСТУПАЦЬ. Даганяць. Сын мой вырас. Пайшлі касіць, то ўжэ мне на пяты наступая. Заполле Кос.
НАПЯЧЫ ДУШУ. Замучыць прыдзіркамі. Напякла душу сваімі прыдзіркамі, яна мне і так баліць. Альшаніца Квас.
НАРАБІЦЬ ГАЛАСУ. Пусціць чуткі. Ано нарабілі галасу па ўсём сяле. Яны яшчэ і ні думаюць жаніцца, бо абоя вучацца. Гошчава Стайк.
НАРАБІЦЬ ТАРАРАМУ. Крычаць, лаяцца. Курыца ў агарод залезла, то такого тарараму нарабіла, ні давядзі, Госпадзі. Сярадава Жытл.
НАРАБІЦЬ ЯЗЫКОЎ. Пусціць чуткі, пагалоскі. Нарабілі языкоў па сяле, шчо Антось Гарохоў памёр. Бачу: ён на трактары едзя. Доўго жыць будзя. Мілейкі Міл.
95 👁