ву. Які з яго, Марылька, гаспадар? У яго німа запасу, сырымі дровамі таплю. Прывязе, то з воза – ды ў печ. Альшаніца Квас.
З ВОКА НА ВОКО. Адзін на адзін, без сведак. Давай мы дагаворымся з вока на воко, бо дзе двоя – там рада, а дзе троя – там здрада. Заполле Кос.
ЗВЯЗВАЦЬ (ЗВЯЗАЦЬ) БАРАДУ. Закончыць жніво. Як звяжам бараду, тады дажынкі будзям святкаваць. Стайкі Стайк. Барада, абрадвае – лапіна нязжатай збажыны. "Як канчаюць жаць, то пакідаюць лапіну жыта-бараду. Полюць яе, кладуць у бараду хлеб, соль, свянцовай вадою пасвенцяць, пасля за тры разы сажнуць, сплятуць косу, зробяць снапок і паставяць у хаце на покуці" (тлум. інф.).
ЗВЯЗВАЦЬ (ЗВЯЗАЦЬ) ПА РУКАХ І НАГАХ. Не мець свабоды, волі. Усяго майго было, як маці здарова была. І на канцэрты бегала, і на курорты ездзіла. А як захварэла маці, злягла – звязала мяне па руках і нагах. Альшаніца Квас.
З ВЯЛІКАГО РОЗУМУ ЗДУРЭЦЬ. Зганьбаваць сябе непрыстойным учынкам. Шчо яму трэба было? Грошай у яго, як кажуць, куры не клююць. Дачцэ і сыну машыны купіў. Папаўся, крадучы салярку ў калхозі. Нездарма людзі кажуць: "З вялікаго розуму здурэў". Альшаніца Квас.
ЗВЯСЦІ ВАЧЫМА. Задрамаць. Ано звяла вачыма – нехто стукая ў акно. Бачу: сусед мой. Пытаюся: "Што ты хочаш, Андрэй?" Кажа: "З почты перадавалі: сын твой званіў, з арміі едзя! Рыхтуйся". Зыбайлы Жытл.
З ГАЛАВОЙ. Разумны, талковы чалавек. Хоць малады наш аграном, а з галавой: ячмень зжалі, то па пяцьдзесят цэнтняроў на круг вышло. Яго заслуга. Стайкі Стайк.
З ГАЛАВЫ НІ ВЫХОДЗІЦЬ. Пастаянна турбаваць. Як мае дзеці дабяруцца гэдакай непагаддзю да
148 👁