Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Вацэвіч? 3 галавы ні вьіходзіць. Бялавічы Кос. 3 ГАЛО'ДНАГО КРА Ю IIРЫЕХОЎ. Вельмі галодны. Пагнаў кароў, а торбу з абедом забыўся. Здаецца, i восянь, i дзень кароткі, а так есці захацеў. Вечаром еў, як з галоднаго краю прыехоў. Заполле Кос. ЗГАРНУ'ЦЬ РУ'KI. Памерці. Бедны, пакуль згарнуў рукі, то намучыўся сам i жонку памучыў: парстіч яго разбіў. г.Івацэвічы. 3 ГЛУ'ЗДУ ЗЕ'ХАЦЬ. Здурнець. Ты што, з глузду з 'ехоў? Чаго ты налез у такі холад купацца? Грыўда Міл. 3 ГО'ЛЫМІ РУКА'МІ. Без гасцінца, падарунка. У адведкі пайду, унучок нарадзіўся. Думаю, што купіць. 3 голымі рукамі ні пойдзяш. Гічыцы Ягл. 3 ГО'РОМ ПАПАЛА'М. Паціху, пераадольваючы цяжкасці, нягоды. Пытаясся, ці зруба паставіў? От, з гором папалам паставіў, сват помог. Альшаніца Квас. ЗГУБГЦЬ ЗДАРО'ЎЕ. Захварэць. Згубіла здароўе на гэтой рабоці, у гарачом цаху. Заполле Кос. 3 ДАРАГО'Й ДУШ ОЙ. 3 радасцю. 3 дарагой душою пазычыў бы табе грошай, але яшчэ пенсію не прыняслі. Быч Стайк. 3 ДАРОТІ. Пасля вяртання. Не пайду на вечаркі'. 3 дарогі, натаміўся, буду адпачываць. г.Косава. 3 ДНЯ НА ДЗЕНЬ. Вось-вось, хутка. 3 дня на дзень сын павінян з арміі вярнуцца. Прыбіраюся, трэба будзя радню паклікаць. Скураты Квас. 3 ДНЯ У ДЗЕНЬ. Кожны дзень. Перад пенсіяй з дня ў дзень на работу ў колхоз хаджу. Хочацца, каб большая была. Воля Жытл. 3 ДО'БРАГО ДЗІВА. Без дай прычыны, ні з таго ні з сяго. 3 доброго дзіва накінулася на мяне, як шуляк на курыцу. Размеркі Стайк. 3 ДРУГОГО ЦЕ'СТА ЗЛЕ'ПЛЯНЫ. Ненадобны на іншых. Хоць i кажуць: муж i жана - одна сатана
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

добраго, згарнуць, зехаць, злепляны, руki, цеста
21 👁
 ◀  / 310  ▶