ні матай галавою, а збірай сумку. У школу пойдзяш як мілянькі. Бусяж Міл.
ЯК МОКРАЕ ГАРЫЦЬ. Так скажуць пра маруду. Мой мужык усё робіць як мокрае гарыць. Я ўжэ ні такая, мне трэба хутко. Раз-два – і зрабіў. Лазаўцы Міл.
ЯК МОКРА КУРЫЦА. Пра чалавека, які мае ўбогі, непрыглядны выгляд. Пад дождж папаў мой гаспадар. А восянь ужэ, змерз. Стаіць як мокра курыца. Крычыць: "Хучэй адзежу сухую давай і сто грам, бо захварэю!" Грыўда Міл.
ЯК МУХІ НА МЕД. Хутка. Пончыкі з павідлом пяку. То дзеці як мухі на мед набеглі, і свае, і суседскія: дай, баба, да дай. Гарачыя паелі. Рацкевічы Міл.
ЯК МЫШ НА КРУПЫ. Моцна насупіцца, надзьмуцца. Прышоў мужык з работы, сто грам пытаў пагрэцца. А я ні дала. То надзьмуўся як мыш на крупы. І вячэраць ні схацеў. Грыўда Міл.
ЯК МЫШ ПАД ВЕНІКОМ (ПАД МЯТЛОЮ). Вельмі ціха (сядзець). Адразу дзіця пазнаяш, як ні вывучыць. Сядзіць на ўроку як мыш пад мятлою. Була Міл.
ЯК МЯТЛОЮ МЯЦЕ. Увішны ў рабоце чалавек. Да любой работы гэты хлопяц здатны, як мятлою мяце. Заполле Кос.
ЯК НА БЯДУ. Нібы знарок. Самагонку гнала. Як на бяду, міліцанер у хату заходзіць. Добра, шчо на кухню ні зайшоў – была б мне самагонка. Альшаніца Квас.
ЯК НА ГАЛКАХ. Адчуваць неспакой, трывогу. Канцэрт у клубі харошы. А я сяджу як на галках: здэцца, ні выключыла праса. Кінула глядзець, пабегла. Не, усё выключано. Вот і паглядзела. Зялёны Бор Стайк.
ЯК НА ГРЭХ. Нібы спецыяльна. Хацеў купіць меду, прадавалі на базары. Як на грэх, грошы дома забыўся ўзяць і пазычыць німа ў каго. Гошчава Стайк.
ЯК НА ДАЛОНІ. Добра бачна. З Косава ідзеш дахаты, бывая, ледзьве ногі валачэш. А падымяшся на
143 👁