Унучцы двагодзікі. Апранулі сукеначку беляньку, банцікі завязалі, то як лялька. Хадакі Жытл. ЯК МАЕ БЫЦЬ. Як і трэба. Зяць у мяне – як мае быць. Усім носа падатрэ. Да ўсяго здатны: і да работы, і да гулянкі. Харошча Міл. ЯК МАЙ ЗМАЯВАЎ. Бясследна знікнуць. Кошычка купіла па грыбы хадзіць. Такі файны. Павесіла на плоці – як май змаяваў. Альшаніца Квас. ЯК МАЛАКОМ АБЛІТЫЯ. Пра тое, што прыгожа цвіце, знаходзіцца ў пышнай квецені. Картоплі цвітуць як малаком аблітыя. Даргужы Міл. ЯК МАННЫ НЯБЕСНАЙ. Чакаць з вялікім нецярпеннем, моцна чакаць. Прывыклі дзеці, што бацько з работы гасцінцы прыносіць. То ждуць яго як манны нябеснай. г.Івацэвічы. ЯК МАРКА ПА ПЕКЛІ. З месца на месца (ганяць). Пайшоў на работу ў лясхоз. Казалі, што машыну дадуць. А ганяюць мяне як Марка па пеклі: то ў лес, то на пілараму. г.Івацэвічы. ЯК МАСЛО. Урадлівая (зямля). У нас каля аселіцы да таго хароша зямля. Гарэш, то як масло. Там усё родзіць. Заполле Кос. ЯК МЕДОМ НАМАЗАНО. Пра тое, што прыцягвае. Чаго ты, стары чалавек, ідзеш шчо суботы ў той клуб? Як там табе медом намазано, ці шчо? Квасевічы Квас. ЯК МЁРТВАМУ КАДЗІЛО (ПРЫПАРКІ). Нічога ўжо не дапаможа. Паможа мне твая знахарка як мёртваму прыпаркі. Трэба да дохтара ісці. Альшаніца Квас. ЯК МІКІТУ ЗА ЖЫВОТ. Скажуць жартаўліва таму, хто расхваляваўся з-за дробязі. Ты чаго ўскіпеў, як вада ў чыгуне? От, узяло цябе, як Мікіту за жывот. Альшаніца Квас. ЯК МІЛЯНЬКІ. Пра тое, што мусіш выканаць. Ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁