мною як крук над падлом. Заполле Кос. Крук – крумкач, груган. Падло – труп жывёлы.
ЯК КУРЫЦА З ЯЙЦОМ. Асцярожна (ісці). Што ты так ідзеш, як курыца з яйцом? Воля Жытл.
ЯК КУРЫЦА ЛАПАЮ. Неахайна, неразборліва пісаць. Даўней у школі чыстапісанне было, вучылі кожну загагуліну выводзіць. Пісалі чарнілом. Сёні пішуць аўтаручкамі, як папало, як курыца лапаю. г.Косава.
ЯК ЛЕНІН НА БУРЖУАЗІЮ. Непрыязна, зняважліва, з нянавісцю (глядзець). Чаго ты на мяне глядзіш як Ленін на буржуазію? Усё думаю: што я табе кепскаго зрабіў? Сенькавічы Падст.
ЯК ЛЁДУ. Роўна, столькі, колькі патрэбна. Купіў цілівізара, два мільёны аддаў як лёду. Заполле Кос.
ЯК ЛІПКУ. Забраць дарэшты. У калхоз ішлі, то ўсё пазабіралі ў нас: і каня, і збрую, і землю – усё! Абадралі як ліпку. Папастрадалі людзі, пакуль трохі абжыліся. Падстарынь Падст.
ЯК ЛІСТОМ СЦЕЛЯ. Дагаджаць, падлізвацца. Халера яго ведая, што ў яго ў галаве. А паслухаяш, як гаворыць, – як лістом сцеля. г.Косава.
ЯК ЛІХІЯ ГАНАВІЦЫ. Так скажуць, калі чалавек нягеглы, не глядзіць сябе. Э, апусціўся ты, браце, як ліхія ганавіцы. А некалі ж арол быў, цябе ўсе бабы любілі. Весялей давай, чаго ты так хутко здаўся. Альшаніца Квас.
ЯК ЛІХОЙ СВЯКРЫВІ (СКУЛІ). Дагаджаць, наравіць. Майму мужыку трэба дагаджаць як ліхой свякрыві. Ні ведаяш, як падступіцца. Куляшы Міл.
ЯК ЛУНЬ. Зусім (сівы). Старэнькі ўжэ мой бацько, як лунь сівы. Але каб вы ведалі, як я рады, шчо ён жыве. І параіць, і пакіруя, і раскажа. Заполле Кос.
ЯК ЛЯДОЎНЯ. Вельмі халодныя (рукі, ногі). Прышоў хлопяц з гуліцы, рукавіцы мокрыя, а рукі як лядоўня. На печ загнала. Халап'я Падст.
ЯК ЛЯЛЬКА. Вельмі прыгожы, прывабны хто.
95 👁