горку ля Стройкі — усё сяло як на далоні. Здэцца, ужэ і дома, і ногі лягчэй ідуць. Заполле Кос. ЯК НА ДЗЯДЫ. Уволю (наесціся). На Дзяды багатую вячэру рыхтуюць, бо памінаюць памерлых родзічоў. Так і кажуць: наеўся як на Дзяды. Альшаніца Квас. ЯК НА ДРАЖДЖАХ. Вельмі хутка (расці). Чужыя дзеці як на дражджах растуць, а свае доўго. Бялавічы Кос. ЯК НА ДУХУ. Гаварыць праўду, прызнавацца. Як на духу табе прызнаюся, старыя ўжэ, можно. Гэто ж я цябе замуж хацеў браць. Але бацько ні даў: нешчо нашы бацькі ні ладзілі паміж сабою. Стайкі Стайк. ЯК НАЖОМ ПА СЭРЦЫ. Так скажуць, калі пачуюць непрыемнае для сябе паведамленне. Лепяй ты мне ні казаў бы, што швагяр пра мяне кепско гаварыў. Гэто мне як ножом па сэрцы. А я яго лічыў за брата. Кушняры Падст. ЯК НА ЖЫВОТ. Моцна крычаць. Жонку во ўквяліў: ні зацягнуў дрот свіням да поліка вырвалі ў свінінцы. То крычыць вон як на жывот, як ёй той дрот зацягнулі. Альшаніца Квас. ЯК НА ЗАКАЗ. Пра тое, што зроблена якасна, адпавядае ўсім патрабаванням. Пальто шукала купіць: і ў Ражану ездзіла, і ў Вацэвічы. А забегла ў Косово ва ўнівермаг, памерыла адно — як на заказ шыто. Ды купіла. Мілейкі Міл. ЯК НА ЗЛО. Так скажуць, калі задуманае не здзейснілся. Раз у год выбралася ў Жыраво ў манастыр з'ездзіць — як на зло аўтобус ні прышоў. Размеркі Стайк. ЯК НА КРЫЛАХ. Вельмі хутка (бегчы, ляцець). Адкрыў канверта, а ў ім выклік на вучобу. То дахаты як на крылах ляцеў, каб хучэй пахваліцца. Заполле Кос. ЯК НАЛІТЫ. Так кажуць пра нездаровую паўнату. З арміі прышоў стройны, харошы хлопяц. А зараз як наліты. І што з ім зрабіласё? Няхачава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁