Старонка 297
◀ / 310 ▶
ЯК НА ПАДБОР. Аднолькава добрай якасці. Сядзела на гуліцы на лаўцы. А дзеткі ішлі са школы. Усе як на падбор: акуратнянькія, чысцянькія. Ажно на душэ стало добра. Яглевічы Ягл. ЯК НА ПАЖАР. Хутка (бегчы). Чаго ты бяжыш як на пажар? Магазіна на рэвізію закрылі, вечаром будуць хлеб прадаваць. Гічыцы Ягл. ЯК НА РАЗ УКУСІЦЬ. Мала, вобмаль. Трэбаісці хлеба купіць. А то засталосё ў хаці як на раз укусіць. Галенчыцы Ягл. ЯК НА САБАКУ. Моцна крычаць. Мая жонка кожан дзень на мяне як на сабаку гаў да гаў: то вады ні прынёс, то смальнякоў ні нарубаў. Раней яна такая ні была. І шчо з ёю зрабіласё? Альшаніца Квас. ЯК НА САБАЦЫ. Хутка загойвацца. Ні быў бы то малады – усё зажывая як на сабацы. Так быў разваліў пальца, о, ужэ і зажыў. Альба Квас. ЯК НА СВІНІ ПРАЕХАЦЬ. Так скажуць, калі незадаволеныя пражытым жыццём. А што я доброго бачыў? У пятнаццаць гадоў як паехоў з дому, то так і цягаўся па чужых людзях. Пражыў як на свіні праехоў. Вярнуўся во на старасць дахаты, то хоць пахаваюць са сваімі людзьмі. г.Косава. ЯК НА СПОВЯДЗІ. Нічога не ўтойваючы. Усю праўду табе кажу, як на сповядзі перад табою. Ні гневайся ты на мяне, ні я вінаваты, што ў цябе парцізаны забралі карову. Іх нехто другі накіраваў да цябе. Боркі Падст. ЯК НА СТО КОНЕЙ СЕСЦІ. Адчуваць вялікую радасць, задавальненне. Мая суседка дачку замуж за косаўскаго мешчаніна аддала. То як на сто коняй села. Усім хваліцца, шчо багаты. Кажа, ні будзя мая дачушка ў гнае капацца, а будзе як пані хадзіць. Бялавічы Кос. ЯК НАЦІНА СТАЛА. Зрабіцца тонкай, схуднець. Унучка прыехала з горада на канікулы, як націна стала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 310 ▶