Думаю, ці табе баліць шчо, ці ты талію беражэш? Як пачала карміць яе аладкамі са смятанаю, да малаком з медом, то за лето направілася. Альшаніца Квас.
ЯК НЕБО І ЗЯМЛЯ. Зусім непадобныя адзін на аднаго. Двоя дзяцей у мяне, а як небо і зямля. Адзін спакойны, ціхі, а другі як вецяр. Глядзець трэба ды глядзець. Любішчыцы Люб.
ЯК НЕДАРЭЗАНЫ. Моцна (крычаць). Сусед як корка панюхая, то адразу пазнаяш: крычыць на ўсіх як недарэзаны. Стараюцца хучэй спаць пакласці. А як цвярозы, то лепшаго чалавека німа. г.Івацэвічы.
ЯК НІ КРУЦІ. Пра бязвыхаднасць, наканаванасць лёсу. У нас так кажуць: як ні круці, а мус памярці. Ні памірацімя той, хто ні радзіўся. Альшаніца Квас.
ЯК НІ СВАІМІ НАГАМІ (ІСЦІ). Адчуваць сябе стомленым, змораным. Па ягады хадзіла. Аж за Ворлю. То гэдак натамілася, шчо дахаты ішла як ні сваімі нагамі. Бялавічы Кос.
ЯК НІ СВОЙ. Як чужы. Што ты прышоў і маўчыш як ні свой? Як там у бацькоў здароўе? Мілейкі Міл.
ЯК НОЖ У СЭРЦО. Адчуць моцны душэўны боль, пакуты. Прышла дачка, кажа, што з мужыком будзя разводзіцца. То мне як хто нож у сэрцо ўсадзіў. Дзяцей, кажу, пасіраціш. Сабе, можа, мужыка яшчэ знайдзяш, а дзецям бацька не. г.Івацэвічы.
ЯКОГО РАЖНА (ЛІХА)? Што трэба? Якого ражна табе трэба ад мяне? Заполле Кос.
ЯК ОЙЧА НАШ. Ведаць, запомніць нешта вельмі добра, цвёрда. Даўней урокі застаўлялі вучыць як Ойча наш. Але і самы дзеці тады стараліся. Сакоўцы Міл.
ЯК ПАВЯЗЦІ. Колькі здужаць. Напакавалі сена добра, як павязці. Добра, шчо на санях. Каб увосянь возом, то ні забралі б стажка за раз. Ёдчыкі Квас.
ЯК ПАД ЗЕМЛЮ ПРАВАЛІЦЦА. Бясследна
81 👁