знікнуць, прапасці. Прапала рабая курачка, як пад зямлю правалілася. Шкада, маладая, само нясціся пачала. Заполле Кос. ЯК ПАД ЗЯМЛЁЮ ХАДЗІЦЬ. Быць у стане прыгнечанасці, смутку. Бяда ў чалавека, як пад зямлёю ходзіць: бацько моцно захварэў. Кажуць, аперацыю трэба рабіць, а грошай на яе німа. г.Косава. ЯК ПАДКОШАНЫ. Імгненна (упасці, зваліцца). Німа хужэй за снайпяра на вайне. Здэцца, і ціхо, а бойся вылязці з траншэі. Во, толькі голоў высунуў, а ўжэ ўпаў як падкошаны. г.Івацэвічы. ЯК ПАДМЯНІЛІ. Нехта відавочна перамяніўся, стаў іншы. Што з табою зрабіласё? Быў такі вясёлы, кампанейскі. А гэто ходзіш носа павесіўшы. Што з табою? Як падмянілі чалавека. Руда Падст. ЯК ПАДНЯЦЬ. Так скажуць пра цяжкае, важкае што-небудзь. Гарбузы гэты год параслі як падняць. Грыўда Міл. ЯК ПА КАМАНДЗЕ. Усе разам, адначасова. Даўней, пры Польшчы, вучыцяля ў пашані былі. Картоплёў ні садзілі і ні капалі, як зараз, бо грошы добрыя палучалі. У клас як зойдзя, то ўсе як па камандзі ў струнку выцягваліся. Заполле Кос. ЯК ПАЛАТНО. Вельмі бледны. Памятаю, брат старэйшы ўзяў з сабою вазіць лён. А на калдобіні як хістануло воза, я і паляцеў з воза галавою на землю. Але нічого, падняўся, паплакоў трохі. А брат збялеў як палатно. Заполле Кос. ЯК ПАМЯЛО. Пра языкастага чалавека, плеткара. У цябе язык як памяло, хоць печ выметай. Сплетні з усіх вуглоў пазбіраяш. Альшаніца Квас. ЯК ПАПАЛО. Абы-як. Капаяш ты картоплі як папало. Ты ж ні ў калхозі, а ў сябе дома, старайся! Размеркі Стайк. ЯК ПА ПІСАНАМУ. Без запінкі (гаварыць, расказ-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁