ваць). Ні быў бы то вучыцяль. Гаворыць як па пісанаму. Падстарынь Падст.
ЯК ПАНЯСЦІ. Столькі, наколькі хопіць сіл. Дзеці да бацькоў едуць з лёгкімі сумкамі, а назад напакуюць – як панясці. Смешно глядзець. Аж стогнуць. Альшаніца Квас.
ЯК ПЕНЬ. Зусім (глухі). Мацней кажэця, а то я зусім ні чую, як пень глухі. Стайкі Стайк. 2. Не разумець, не разбірацца. Я ў гэтой тэхніцы як пень. Матацыкла маю, а рамантаваць прашу швагра. Стайкі Стайк.
ЯК ПІЛА. Бурклівы чалавек (звычайна жанчына). І трэба было здурэць да ўзяць жонку з-за свету, з Палесся. Як сваіх дзяўчат ні было. Як ано прывёз, то маўчала, відаць, прыглядалася. А зараз піліць як піла, да яшчэ і ржавая. Кожны дзень знойдзя, да чаго прычапіцца. Квасевічы Квас.
ЯК ПІЛІП З КАНАПЕЛЬ. Знячэўку (выскачыць, з’явіцца). Што ты выскачыў як піліп з канапель? Хто кажа на цябе, што ты гультай? Гэто мы, дурні, рвем жылы, робячы гэтыя пустакі за бясплатно. Заполле Кос. Піліп – тут: заяц.
ЯК ПІЦЬ ДАЦЬ. Несумненна, бясспрэчна. У гэтом стажку як піць даць тоны паўтары сена будзя. Яшчэ адзін такі стажок – і на карову на цэлу зіму будзя. Бялавічы Кос.
ЯК ПЛЮНУЦЬ. Лёгка. Мне гэтыя дрова пакалоць як плюнуць. Ты ано давай шыхуй смачны абед. Даргужы Міл.
ЯК ПРАЗ СОН. Не быць упэўненым у праўдзівасці пачутага. Ці гэто мне прысніласё, ці гэто я як праз сон чуў, што ты мне, тато, пуцёўку ў піянерскі лагяр узяў? Мілейкі Міл.
ЯК ПУГАЮ ПА ВАДЗЕ. Сказаць штосьці недарэчнае. Ну, ты і ляпнуў, як пугаю па вадзе. Дзе ты чуў, што ад фітафторы памідоры малаком крапіць трэба?
88 👁