Старонка 301
◀ / 310 ▶
Ці гэтаму праўда? Жамайдзякі Міл. ЯК ПШАНІЦУ ПРАДАЎШЫ. Моцна (спаць). Пайшоў мой хлопяц у лес па грыбы да заблудзіўся. Адбіў ногі, пакуль дорогу знайшоў. То зараз спіць як пшаніцу прадаўшы. Альба Квас. ЯК ПЫЛЬНЫМ МЯШКОМ СТУКНУТЫ. Прыдуркаваты. Ён як пыльным мяшком стукнуты. І вы яму верыця, што ў гэтой лужыні рыба е? Ну, то лавеця! Лазаўцы Міл. ЯК РАК НА ГАРЭ СВІСНЯ. Невядома калі альбо ніколі. Кажа, прыедзяш да мяне пасля. Прыеду я да цябе ўжэ як рак на гарэ свісня. Я рады, што з тваіх кіпцюроў вырвоўся. г.Івацэвічы. ЯК РУКАВІЦА. Так звычайна кажуць пра вузкі палетак, агарод, сядзібу. Даўней у кожном сяле хата на хаці стаяла. Агароды былі як рукавіцы. Скураты Квас. ЯК РУКОЮ АДНЯЛО. Так скажуць, калі прапаў, знік боль. Картоплі перабірала, а такі скразняк у будынках. У правая вухо надзьмуло, аж галава ад болю трашчала. Пайшла да Зосі ад ветру. Пагаварыла – як рукою адняло. Заполле Кос. ЯК РУКОЮ ПАДАЦЬ. Зусім блізка. Шчо табе ісці тут? Ад Альшаніц да Скуратоў як рукою падаць. Дваццаць мінут ды дома. Альшаніца Квас. ЯК РЫБА. Упарта, зацята (маўчаць). Як ні дапытвалася ў хлопца, хто набіў, маўчыць як рыба. Мусіць, сам вінаваты. Сенькавічы Падст. ЯК РЫБА Ў ВАДЗЕ. Знаходзіцца ў прывычным асяроддзі. Я ўмею з людзьмі жыць. Я ўсюды як рыба ў вадзе. г.Івацэвічы. ЯК РЭЗАНЫ. Моцна (крычаць, верашчаць). Чаго ты крычыш як рэзаны? Ці яны вінаваты, што тут пачалі касіць? Дзе іх паставілі, там яны і косяць. Вы, начальнікі, разбярэцяся паміж сабою, а тады будзяш вішчаць. Жытлін Жытл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 310 ▶