Старонка 302
◀ / 310 ▶
ЯК РЭПУ ГРЫЗЕ. Выразна (чытаць). Унучка яшчэ ано ў першы клас ходзіць, а чытая як рэпу грызе. Дубітава Міл. ЯК РЭШАТО. Пра слабую памяць. У мяне памяць як рэшато стала. Ніяк ні ўспомню, у яком гаду ў нову хату перайшлі. Хрышчонавічы Квас. ЯК САБАКА БЛОХ. Моцна напіцца. Сын нарадзіўся ў брата, да гэтаго адны дзяўчатка былі. То з радасці замочвоў. І мой папаў на тую замочку. На вушах дахаты прышоў, набраўся як сабака блох. Любішчыцы Люб. ЯК САБАКА ДА ГОДУ. Неразумны. Што ад яго хацець? Малады яшчэ, дурны, як сабака да году. Уласаўцы Жытл. ЯК САБАКА З КАТОМ. Не ладзяць. Жывуць, але ні дай Бог такого жыцця. Кожны дзень грызуцца як сабака з катом. Адно што дзеці трымаюць. Гічыцы Ягл. ЯК САБАКА КІЯ. Зусім не любіць. Хоць кажаш, што любіш мяне, але я бачу, што ты мяне любіш як сабака кія. Боркі Падст. ЯК САБАЦЫ ПЯТА НАГА. Так кажуць пра непатрэбную рэч ці непажаданага чалавека. Нашчо ты мне зараз прадаеш сячкарню? Яна мне трэба як сабацы пята нага. Я ўжэ ні кароў, ні свіней ні трымаю. Яна мне дзесяць гадоў назад трэба была, але тады ты пашкадаваў прадаць. Бусяж Міл. ЯК САЛО БЕЗ ХЛЕБА. Так кажуць пра чалавека невялікага розуму. Малады ты яшчэ, дурны як сало без хлеба. Хто кажа дзеўчыні, што німодно апранулася. Так цябе ніхто любіць ні будзя. Квасевічы Квас. ЯК САМ НІ СВОЙ. Моцна ўсхваляваны. Ну, і шчо, шчо конь прапаў. Конска маці ні звялася: другого купіш. А то ходзіш як сам ні свой. Скураты Квас. ЯК СВАЕ ВУШЫ. Ніколі не пабачыць. Ні памагла мне кароў адпасвіць, то ўбачыш новыя туфлі як свае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 310 ▶