вушы без люстэрка. Альшаніца Квас. ЯК СВАЕ ПЯЦЬ ПАЛЬЦОЎ. Добра (ведаць). – От, дзед, я люблю з табою збіраць грыбы. З табою як пойдзям, то заўсёды адных баравікоў назбіраю. – О, унучок, я тут вырас, і лес гэты, і ўсё кругом ведаю як свае пяць пальцоў. Харошча Міл. ЯК СВЕТ СТАІЦЬ. Вельмі стары, даўні. Як свет стаіць, так гэты камянь ляжыць тут. Людзі яго ні мінаюць, бо на ём слядок дзіцячы, кажуць, анёльскі. Усё расою са слядка вочы прамываюць, памагая людзям. Бусяж Міл. ЯК СЕЛА, ТАК І ПРЫКІПЕЛА. Надоўга затрымацца. Забегла на мінуту да цябе, а як села, так і прыкіпела. Недзі дрова згарэлі ў пячэ. Альшаніца Квас. ЯК СЕРАДА НА ПЯТНІЦУ. Выказаць нездавальненне, скрывіцца. Што ты скрывілася як серада на пятніцу? Ну, ні купіла я табе туфлі, бо ні было харошых. Паедзям разом у нядзелю на базар і купім. Панкі Люб. ЯК СІДАРАВУ КОЗУ. Моцна (біць). Убачыў курачы, то валіў як сідараву козу. Ні памагло. Трэба, мусіць, без біцця ўкласці яму ў голоў, якую бяду ён сам сабе шукая. Заполле Кос. ЯК СКРОЗЬ ЗЕМЛЮ ПРАВАЛІЎСЯ (-ЛАСЯ, -ЛІСЯ). Нечакана прапасці, знікнуць. Крыям хату. Цвікоў шыфярных ні хапіло. Паслаў хлопца ў Косаво ў жалезны магазін: ні хлопца, ні цвікоў. Як скрозь землю праваліўся. Рацкевічы Міл. Жалезны магазін – тут: магазін гаспадарчых тавараў. ЯК СКУЛА. Моцна перашкаджаць, раздражняць. Мне гэты твой трактар на надворку як скула. Забрыдзіў кругом маслом, саляркаю. Курам травы німа дзе падзяўбці. Заполле Кос. ЯК СЛЕДЗЁЎ У БОЧЦЫ. Вельмі многа. Прыехоў канцэрт з Зялёнаго Бору, то людзей у клубі як следзёў у бочцы. Гошчава Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
126 👁