за жывое. Што ты пляцеш людзям, што я ў вайну ў паліцыю пайшоў?! Мяне ж сілаю забралі ў самаахову! Што я мог зрабіць? Каб адказаўся, то забілі б. А ў мяне ж трое малых дзяцей было. г.Івацэвічы. ЗАДЗІРАЦЬ (ЗАДРАЦЬ) НОСА. Зазнавацца. Бачыш, задраў носа і пазнаваць ні хоча. Аж некалі малымі разом свіней пасвілі. Стайкі Стайк. ЗАДЗІРАЦЬ (ЗАДРАЦЬ) ХВАСТА. Спяшацца. Ты чаго мяне ні пачакаў? Разом паехалі б у Косаво. А то задраў хваста і паляцеў. Сакоўцы Міл. З АДНАГО ЦЕСТА ЗРОБЛЯНЫ. Аднолькавыя. Усе бабы з аднаго цеста зробляныя: кожна любіць грошы. г.Косава. ЗАДНІМ РОЗУМОМ МОЦНЫ. Чалавек, які запознена прымае патрэбнае рашэнне. Яўрэй так казаў: "Каб майму дзіцяці той розум, што ў мужыка ззаду. Мужык заднім розумом моцны". Так яно і е: зробіць нешчо чалавек, а толькі пасля падумая, ці добра зрабіў, сказаў. Заполле Кос. ЗА ДОЎГІМ РУБЛЁМ. Шукаць добрага, але лёгкага заробку. Зараз нашых людзей пабачыш па ўсём свеці. Усе паехалі за доўгім рублём, бо ў нас ні заробіш. г.Івацэвічы. ЗАДУРЫЦЬ ГАЛАВУ. 1. Прывабіць. Маладая была, дурная яшчэ. Задурыў галаву ды выскачыла замуж. г.Івацэвічы. 2. Заблытаць. Задурыў ты мне галаву, ажно я ні ведаю, што мне рабіць: ці браць гэтаго халадзільніка ці не. Лазаўцы Міл. ЗА ДУШОЮ. У наяўнасці. Жылі бедно пры калхозі, капейкі за душою ні было. Альшаніца Квас. ЗАЕХАЦЬ ПА КАРКУ. Ударыць па шыі. Памятаю, падлетком быў. Маці сказала памыі выліць за хлеў. А я ні паслухоў яе, панёс і выліў на гуліцу. Убачыў немяц, паклікоў, то добра заехоў па карку. – Орднунг! Парадок! – крычаў. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
164 👁