Зрабілі аперацыю суседу, мусіць, грыжу выразалі на пазваночніку, бо загнуўся ў дугу. г.Івацэвічы.
ЗАГНУ'ЦЬ У ТРЫ ПАГІ'БЕЛІ. Ад цяжкай працы скруціць, згорбіць. Цэлы дзень буракі палола, то загнуло ў тры пагібелі. г. Косава. Ззамаладу рабіў цяжко, то на старасці загнуло ў тры пагібелі. Альшаніца Квас.
З АГНЮ' ДЫ Ў ПО'ЛЫМЯ. Трапляць з адной непрыемнасці ў другую. Думаю, ні пайду нядзеляю на работу, паеду хоць свата праведаю ў Косаві, чарку вып'ям. Схаваўся ад брыгадзіра, то ў Косаві на прадсядацяля наткнуўся. Пытаяцца: "А ты чаго ні на рабоці?" Во папаў то папаў: з агню ды ў полымя. Старажоўшчына Кос.
ЗАГРАБА'ЦЬ (ЗАГРАБЦІ') ЖАР ЧУЖЫ'МІ РУКА'МІ. Спадзявацца на дапамогу другіх. Ні спадзявайся на мяне, я табе ні пайду гной з-пад каровы выкідаць, рвацца. Прывык заграбаць жар чужымі рукамі. Халап'я Падст.
ЗАГРЫМЕ'ЦЬ КАСЦЯ'МІ. Упасці. Прыйшоў сусед да мяне на разборкі. Як шурануў яго проз парог, то загрымеў касцямі і пайшоў вушы ўтуліўшы. Майск Люб. Шурануць - штурхануць.
ЗАДАВА'ЦЬ (ЗАДАЦЬ) ЖА'ЛЮ. Расчуліць. Гадавіна была па сыну. Прышла суседка, начала ўспамінаць, які добры быў. Ано мне жалю задала. Жамайдзякі Міл.
ЗАДАВА'ЦЬ ЗАДА'ЧУ. Ствараць цяжкасці. Кажаш, машына сапсавалася. От задаў ты мне задачу то задаў. І як гэто будзя цілівізара з рамонту прывязці? Плехава Люб.
ЗАДЗЕ'РЦІ БОРАДУ'. Памерці. Стары, а без шапкі па гуліцы ходзіш. Апранайся, а то хутко бораду задзярэш. Альшаніцы Квас.
ЗАДЗЕ'ЦЬ ЗА ЖЫВО'Е. У гутарцы закрануць справы, учынкі, што моцна хвалююць. Ты мяне задзеў
108 👁