Будаваць планы на будучае. Ні загадвай далёко наперад, жыві сёняшнім днём. Сёняшні дзень паклапоціцца пра наступны. г.Косава. ЗАГАНЯЦЬ (ЗАГНАЦЬ) НА ТОЙ СВЕТ (У МАГІЛУ). Адымаць здароўе. Ты сваімі папрокамі на той свет мяне загоніш. І на старасці ні разумнееш. Гічыцы Ягл. ЗАГАНЯЦЬ (ЗАГНАЦЬ) СЯБЕ Ў КУТОК. Паставіць сябе ў бязвыхаднае становішча. Бегоў ад аднае да другое, усё выбіраў дзеўку. Пастарэў, загнаў сябе ў куток: нікому ні патрэбны. Смяюцца бабы: польскі кавалер. г.Косава. ЗАГАРАЦЬ НОСОМ. Упасці ніцма. Гололёд на гуліцы, пасклізнуўся і загараў носом. г.Івацэвічы. ЗАГІНАЦЬ (ЗАГНУЦЬ) У КАЗІНЫ РОГ. Сілай падпарадкаваць. Я цябе навучу бацькоў слухаць, у казіны рог загну, а будзяш рабіць тое, што я скажу. г.Івацэвічы. ЗАГЛЯДВАЦЬ У БУТЭЛЬКУ. Часта выпіваць. Як пачнеш заглядваць у бутэльку, то ні будзя ні акыш, ні аюсь у хляве. Заполле Кос. ЗАГЛЯДВАЦЬ (ЗАГЛЯНУЦЬ) У ДУШУ. Старацца зразумець іншага чалавека. Каб можно было заглянуць у душу чалавека, то менш на свеці было б бяды. Але ў душу чалавека ні загляняш. Скураты Квас. З АГЛЯДКАЙ. Асцярожна, абачліва. Кажуць, у калхозі ні грэх красці. Але ўсе кралі з аглядкай, бо як паймаюць, то ні абярэшся бяды. Любішчыцы Люб. ЗА ГНІЛУЮ РЫБУ ПРАДАЦЬ. Вельмі танна. Столькі было парасят на базары, а купцоў вобмаль. То прадаў за гнілую рыбу. Заполле Кос. ЗАГНУЎСЯ ЯК СВІНЫ ТАТКО. Скурчыцца (ад холаду). Малады, а загнуўся як свіны татко, гэдак холоду баіцца. Альшаніца Квас. Загнуўся - сагнуўся. ЗАГНУЦЦА Ў ДУГУ (У КРУК). Згорбіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁