ні дае. Руда Падст.
ЗАВЕСЦІ ШАРМАНКУ. Доўга і нудна гаварыць. Зноў завёў шарманку: то цесць прыданаго добраго ні даў, то цешча злая. А я табе шчо – кепскае прыданае? Альшаніца Квас.
ЗАВІЛЯЦЬ ХВАСТОМ. Адмовіцца ад ранейшых намераў. Сын прышоў, абрадавоў: "Жаніцца буду". Мы ўжэ да вяселля давай прыбірацца. А тут ён ні з того ні з сяго завіляў хвастом. Кажа, перадумоў. Размеркі Стайк.
ЗАВОДЗІЦЦА (ЗАВЯСЦІСЯ) НА ВАДЗЕ. Запальчивы чалавек. Майму мужыку да двух ні кажы: на вадзе заводзіцца. Альшаніца Квас.
ЗА ВОЧЫ. Даваць характарыстыку чалавеку ў яго адсутнасці. У вочы лістом сцеля, а за вочы з зямлёю мяшая. Хрышчонавічы Квас.
ЗА БУШАМІ ТРАШЧЫЦЬ. Есці з апетытам. Як наробішся, сядзяш за стол, то за вушамі трашчыць. А як прасядзіш ці праляжыш цэлы дзень, то і есці ні хочацца. Боркі Падст.
ЗАВЯЗВАЦЬ (ЗАВЯЗАЦЬ) ВУЗЯЛОК НА ПАМЯЦЬ. Запамінаць, улічваць на будучыню. Завяжы сабе вузялок на памяць, помні: з чужого надворка і пярыны ні вазьмі. Жамайдзякі Міл.
ЗАВЯЗВАЦЬ (ЗАВЯЗАЦЬ) САБЕ СВЕТ. Зрабіцца нявольнікам сваіх учынкаў. Ты ж яшчэ маладзенькая, пахадзі дзеўкаю, нашто табе той замуж? Яшчэ паспеяш завязаць сабе свет. Була Міл.
ЗАГАВОРВАЦЬ (ЗАГАВАРЫЦЬ) ЗУБЫ. Адцягваць увагу. Ты мне ні загаворвай зубы, ні віляй хвастом. Гэто ні кот, а ты разбіў збанка з малаком. Харошча Міл.
ЗАГАДАЦЬ ЗАГАДКУ. Ствараць цяжкасці, якія трэба пераадолець. Дроў ты мне даў, але загадаў загадку: як мне іх з гэтай гушчэры вытраляваць? Ёдчыкі Квас.
ЗАГАДВАЦЬ (ЗАГАДАЦЬ) ДАЛЁКО НАПЕРАД.
119 👁