ЗАБІВАЦЬ (ЗАБІЦЬ) ГАЛАВУ. 1. Абцяжарваць сябе непатрэбнымі думкамі, клопатамі. Ні перажывай, ні забівай галавы, хвароба ні цяжкая, дасць Бог, хутка дачушка выздаравяя. г.Івацэвічы. 2. Назапасіць памяць непатрэбнымі ведамі. Ні забівай сабе галавы, нашчо яна табе, гэта гісторыя? Ведаяш, калі вайна была, дый будзя. Альшаніца Квас. ЗАБІВАЦЬ (ЗАБІЦЬ) ДУХІ. 1. Перахапіць, сперці дыханне. Такая бура, шчо духі забівая, ледзь прышоў да вас. Ёдчыкі Квас. 2. Не даць другому аказацца, вымавіць слова. Не паспеяш і рота адкрыць, як гэта ведзьма духі заб'е. Альшаніца Квас. ЗАБІРАЦЬ ХЛЕБ. Пазбаўляць каго-небудзь заробку, беручыся за тую ж работу, справу. Летась я адна прымала ягады ад людзей, а гэты год і Васіль узяўся. Сустрэла яго, кажу: "Ні забірай, Васіль, хлеб ад мяне, бо выдзя так: і ты ні заробіш, і я ні зараблю". Заполле Кос. ЗАБРАЦЬ З САБОЮ Ў МАГІЛУ. Памерці і панесці з сабою тайну. Як ні дапытвалася ў мамы, хто мой бацько, так і ні прызналася. Забрала з сабою ў магілу тайну. г.Косава. ЗАБУДЗЬ ЯК ЗВАЛІ. Пажаданне іншаму перастаць нават думаць пра яго, успамінаць. Я з табою мірыцца ні хачу ні за якія грошы. Ідзі і забудзь як звалі мяне. Майск Люб. ЗАБЫВАЦЬ (ЗАБЫЦЬ) ДАРОГУ. Перарваць адносіны, перастаць наведваць, бываць. Развялася я з табой – забудзь сюды дарогу, знаць і ведаць цябе ні хачу. Гошчава Стайк. ЗАБЯГАЦЬ (ЗАБЕГЧЫ) НАПЕРАД. Прыспешваць падзеі. Ты маладзейша, забягаць наперад я табе ні дам, хай спачатку старэйша сястра замуж пайдзе. Скураты Квас. ЗАВАЛІЦЬ РУКІ. Быць цяжарам для некага. Захварэла во, заваліла рукі дзецям і мужыку, і Бог смерці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁