ЗАЕХАЦЬ ПА МУХАЕДАХ. Ударыць па твары. Агрызнуўся сын, то я яму добра заехоў па мухаедах. Юкавічы Стайк. З АДНАЕ ДЗЯЖЫ ХЛЕБ ЕСЦІ. 1. З адной сям'і. Вядома, нас лёгко пазнаць – з аднае дзяжы хлеб елі. Заполле Кос. 2. Г.зн. з магазіна. Даўней кожны сабе хлеб пёк, а зараз з магазіна – з аднае дзяжы хлеб ямо. Бялавічы Кос. ЗА ЖЫВАТЫ БРАЦЦА. Рагатаць. Паехала мая свякроў у горад. Піць захацела. Зайшла ў магазін: "Дайця мне пшык-вады". Магазіншчыца кажа: "У нас німа такое". – "Як німа, калі вунь стаіць". Прыехала, нам расказала, то мы за жываты браліся. Альшаніца Квас. ЗА ЖЫВОЕ БРАЦЬ (УЗЯЦЬ, ЗАДЗЕЦЬ). Моцна хваляваць, крыўдзіць. Папракнула мяне, што гэто я ад яе пераняла ўзор вышыўкі. Мяне ўзяло за жывое. Што ў мяне, свае галавы німа на плячах? Размеркі Стайк. ЗАЙГРАЦЬ БУБЛІКІ. Адмысловай мелодыяй вывесці з танцаў. Даўней, як ні схочаш з хлопцом танцаваць, то зайграюць бублікі – сілаю вывядуць з музык. Альшаніца Квас. ЗАЙНЯЦЬ ДУХІ. На нейкі момант перастаць дыхаць (ад хвалявання, ад перажывання і пад.). Зайшоў у лес: кветкі цвітуць, птушкі спяваюць – ажно духі зайняло. Такая мілата! Заполле Кос. ЗАКАЙВАЛАСЯ (ЗАРЭКАЛАСЯ) СВІНЯ Ў ГРАЗІ НІ РЫЦЦА. Цяжка чалавеку пазбавіцца шкодных прывычак, якія так моцна трымаюць у палоне. Ні веру я табе, што ты кіняш курыць – закайвалася свіня ў гразі ні рыцца. Альшаніца Квас. Закайвацца, зарэкацца – абяцаць. ЗА КАМПАНІЮ. Разам з усімі. З майго бацька смяяліся. Дружбак жаніўся, а каб ад яго ні адстаць, і ён з мамаю за кампанію падаў на аглашэння ў цэркоў. Але пражылі з мацяраю дружно, ні сварыліся. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁