ДАЖЫЦЬ ДА СІВЫХ ВАЛАСОЎ. Пастарэць. Дажыў да сівых валасоў, але так і ні навучыўся карову даіць. Усё кожа: ні мужчынскі гэто заняток. Грыўда Міл.
ДА ЗАРЭЗУ ТРЭБА. Вельмі, надзвычай (трэба). Да зарэзу трэба ў бальніцу папасці: балячкамі абсыпало. Скураты Квас.
ДАЙ БОГ КОЖНАМУ (УСІМ). Пажаданне дабра. Дай Бог усім нам здароўя, шчасця, дабрабыту. г.Івацэвічы.
ДАЙ БОГ НОГІ. Уцякаць. Даўней яблыку былі жадныя. Залезям да каго ў агарод, а згледзіць гаспадар ці гаспадыня, то дай Бог ногі. І страшно было, і весяло. Зараз ужэ дзеці нілазяць па агародах, бо ўсім здаволяны, усё ў іх е. Скураты Квас.
ДАЙ БОГ (БОЖА) ПАМЯЦЬ. Гэтымі словамі выказваюць жаданне ўспомніць штосьці. Ганна ні мясцовая, яна бежанка. Дай Бог памяць, здэцца, адразу пасля вайны тут у нас асела з хлопцом малым. г.Косава.
ДАЙ БОЖА ЧУТАЕ БАЧЫЦЬ. Гэтымі словамі жадаюць, каб згаданае, абяцанае здзейснілася. Новы старшыня паабяцаў лазню ў сяле адрамантаваць. Дай Божа, як кажуць, чутае бачыць. Мілейкі Міл.
ДАЙСЦІ (ДАХОДЗІЦЬ) ДА ВУШЭЙ. Пачуць. Дайшло да вушэй маіх, што ты ажаніцца надумоў. Даўно пара, колькі будзяш у кавалерах хадзіць? Нябось трыццатка мінула? Любішчыцы Люб.
ДАЙСЦІ (ДАХОДЗІЦЬ) ДА РОЗУМУ. Усвядоміць, зразумець. Думаю, нашто яны тут агароджу ставяць? Дайшло да розуму – сад будуць садзіць. г.Косава.
ДАЙСЦІ (ДАХОДЗІЦЬ) ДА РУЧКІ. Збяднець. Як наваліліся беды: і карова прапала, і свіня – дайшлі да ручкі. Каб ні картоплі, то з голаду памярлі б. Яглевічы Ягл.
ДАЙСЦІ ДА ТРОПУ. Разабрацца, дабіцца толку
139 👁