Дайшла да тропу, разабралася, калі аўтобус прыходзіць. Стайкі Стайк. ДАЙ ТЫ ВЕ'РЫ. Так выказваюць сумненне ў тым, што пачулі. Дай ты мне веры, скажы: праўда гэто ці не, што Маня ўзяла сабе прымака з Вацэвіч? Стайкі Стайк. ДА КА'ЛЬВА. Усё, дарэшты, да апошняга. Падаткі назначылі, а плаціць ні было чым, то прышлі выграблі жыто да кальва. Лазаўцы Міл. ДА КАПЕ'ЯЧКІ. Усё, цалкам, поўнасцю патраціць. Усю пенсію ўнуку на вучобу аддаў да капеячкі. г.Івацэвічы. ДА КО'ЖНАЕ БО'ЧКІ ЗАТЫЧКА. Чалавек, які любіць умешвацца не ў свае справы. Бало, мой свёкар усюды свой нос усадзіць, быў да кожнае бочкі затычка. Альшаніца Квас. ДА КУ'ПЫ. Сабрацца ўсім разам. Вяселле буду сыну рабіць, то ўся радня да купы збярэцца. Квасевічы Квас. ДАЛЕ'Й АД ГРАХУ' (АД ЛІ'ХА). Уцячы, пазбегчы непрыемнасцей. Убачыў, як б'юцца брыгадзір з аграномом, ды ходу, далей ад граху. Мілейкі Міл. ДА'ЛЕЙ-БО'ЛЕЙ. Так скажуць пра падзеі, якія імкліва развіваюцца. Паехала i забрала сваю дачку: пачаў біцца, далей-болей - з хаты выганяя. г.Косава. ДАЛЁ'КО ПАЙСЦІ'. Пра таго, хто здольны дасягнуць вялікіх поспехаў. Маладзец, добра малюяш, далёко пайдзяш. г.Івацэвічы. ДАЛЁКО ХАДЗІ'ЦЬ НІ ТРЭ'БА. Лёгка згадаць прыклад, факт, каб пацвердзіць што-небудзь. Далёко хадзіць ні трэба, вазьмеця маю суседку. На работу ні хадзіла, a пенсію добру палучая. Альшаніца Квас. ДА ЛІ'ХА. Многа, шмат. У яе да ліха адзежы. Бялавічы Кос. ДА МАГІ'ЛЫ. Да апошніх дзён жыцця. Да магілы ні забуду, як ты мяне выручыў, пазычыў грошай на вя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁