селле, як я сына жаніла. Размеркі Стайк. ДА НАГІ. Якраз па памеру (пра абутак). Ездзіла да сына ў Брэсць і купіла меншой дзеўчыні боцікі. Баялася, шчо малыя будуць. Не, памерылі – якраз да нагі. Галенчыцы Ягл. ДА НІТКІ. Наскрозь. Да ніткі прамок: такі дождж хлібнуў. Альшаніца Квас. ДА НІЧЭГО. Ні на што не здатны. Мой зяць да нічэго: ні заспяваць, ні патанцаваць, ні пагаварыць – маўчыць, як вады ў рот набраўшы. Заполле Кос. ДА ПАРАСЯЧАГО ВІСКУ. Моцна напіцца. Як палучка, так мужык да парасячаго віску напіваяцца. г.Івацэвічы. ДА ПАЎСМЕРЦІ. Моцна набіць. Палез красці сало ў каморку. Залез праз стрэху. Хоць ноч была, пачулі, паймалі, то збілі да паўсмерці. Заполле Кос. ДАРМА ЕСЦІ ХЛЕБ. Ленавацца, нічога не рабіць. Жывеш трутнём, яно дарма хлеб ясі, хоць палено перарубаў бы. Ёлкі Ягл. ДАРМА СВЕТ ЗАСЦІЦЬ (КАПЦІЦЬ). Жыць, не прыносячы нікому карысці. Прапіў ты дзяцей, прапіў ты жонку, нікому зараз ты ні трэба, дарма свет засціш. Квасевічы Квас. ДАРОГІ РАЗЫШЛІСЯ. Так скажуць, калі блізкія адносіны перарываюцца. Дзецьмі адзін без аднаго дня пражыць ні маглі. Пасля школы дарогі разышліся, ужэ дваццаць гадоў ні бачыліся. г.Івацэвічы. ДАРОГУ ЗАБЫЦЦА. Не праведваць, не паказвацца. Нешто ты дарогу забыўся да нас, зрокся, ні заходзіш. Заполле Кос. ДА СЁМАГО ПОТУ. Шчыра працаваць. Сенакос на дзялкі падзялілі. Каб на другі дзень ні ехаць, касіў з ранку да вечара – да сёмаго поту. Жамайдзякі Міл. ДА СЛОВА ПРЫШЛОСЯ. Дарэчы, якраз. Да слова прышлося, памятаяш, гэто ж мы ў адзін год з та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
126 👁