бою хаты ставілі. Заполле Кос.
ДА СМЕРЦІ. 1. Моцна напалохаць. Ішлі поначы з клуба, з музык. Хлопяц некі выскачыў з кустоў, як закрычыць, то да смерці напалохоў. Гошчава Стайк. 2. Памятаць усё жыццё. Да смерці ні забуду, як велька бура была ў сяле: прысаддзе паваліло, хаты параскрывало, коняй у канюмні пабіло. Заполле Кос.
ДАСТАВАЦЬ (ДАСТАЦЬ) ДУШУ. Здзекавацца, мучыць. Пакуль жылі ca свекрывёю, душу яна мне дастала: што ні зраблю, усё ні так, як яна хоча. г.Косава.
ДАСТАВАЦЬ (ДАСТАЦЬ) 3-ПАД ЗЯМЛІ. 1. Абавязкова знайсці. Абы помогло, я табе гэтыя лекі з-пад зямлі достану. г.Косава. 2. Знайсці i пакараць. Акалечыў мне дзіця сваім матацыклом, ляціш, як шалёны. Ты ад мяне нідзе ні схаваяшся, я цябе з-пад зямлі достану. г.Івацэвічы.
ДАСТАВАЦЬ (ДАСТАЦЬ) ЦАЦКУ. Акалечыцца па сваей віне. 1 казала табе: ні бяры малатка ў рукі. Hi паслухоў, дастаў цацку, хадзі зараз з пабітым пальцом. Бялавічы Кос.
ДА ТВАРУ. Пасаваць. Харошаму, прыгожаму усё да твару. Хрышчонавічы Квас.
ДА ТОРБЫ ДАВЯСЦІ. Да вялікай беднасці. Ты мяне, сынок, ca сваімі выкрунтасамі да торбы давядзеш. Колькі я буду плаціць штраф за тоя, шчо ты без правоў на машыні ездзіш? Быч Стайк.
ДА ЎПАДУ. Да знямогі. Шчо сёніза танцы? Стаяць у крузі i як тыя каравайніцы таўкуць рукамі. Бало, як заграюць польку, то да ўпаду танцуяш, да сёмаго поту. Алынаніца Квас.
ДА ХАЛЕРЫ. Вельмі многа. - Ці e грыбы ў лесі? — Ой, да хал еры! Хоць косою касі. Була Міл.
ДАХОДЗІЦЬ (ДАЙСЦІ) ДА ЛАДУ (ДА ТОЛКУ). Прыводзіць у парадак. Ніяк ні дайду да ладу ў хаці пасля рамонту: печы перараблялі. Аўсто Стайк.
163 👁