Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
селле, як я сына жаніла. Размеркі Стайк. ДА НАГГ. Якраз па памеру (пра абутак). Ездзіла да сына ў Брэсць i купіла меншой дзеўчыні боцікі. Баялася, шчо малыя будуць. Не, памерылі - якраз да нагі. Галенчыцы Ягл. ДА НГТКІ. Наскрозь. Да ніткі промок: такі дождж хлібнуў. Алыпаніца Квас. ДА Ш ЧЭТО. Hi на што не здатны. Мой зяць да нічэго: ні заспяваць, ні патанцаваць, ні пагаварыць — маўчыць, як вады ў рот набраушы. Заполле Кос. ДА ПАРАСЯЧАГО ВГСКУ. Моцна напіцца. Як получка, так мужык да парасячаго віску напіваяцца. г.Івацэвічы. ДА ПАУСМЕ'РЩ. Моцна набіць. Палез красці сало ў каморку. Залез проз стрэху. Хоць ноч была, пачулі, паймалі, то збілі да паўсмерці. Заполле Кос. ДАРМА' Е'СЦІ ХЛЕБ. Ленавацца, нічога не рабіць. Жывеш трутнем, яно дарма хлеб ясі, хоць палено перарубаў бы. Ёлкі Ягл. ДАРМА' СВЕТ ЗА'СЦЩЬ (КАПЦГЦЬ). Жыць, не прыносячы нікому карысці. Прапіў ты дзяцей, прапіў ты жонку, нікому зараз ты ні трэба, дарма свет засціш. Квасевічы Квас. ДАРОТІ РАЗЫШЛГСЯ. Так скажуць, калі блізкія адносіны перарываюцца. Дзецьмі адзін без одного дня пражыць ні маглі. Пасля школы дарогі разышліся, ужэ дваццаць гадоў ні бачыліся. г.Івацэвічы. ДАРОТУ ЗАБЫ'ЦЦА. Не праведваць, не паказвацца. Нетто ты дарогу забыўся да нас, зрокся, ні заходзіш. Заполле Кос. ДА СЁ'МАГО ПО'ТУ. Шчыра працаваць. Сенакос на дзялкі падзялілі. Каб на другі дзень ні ехаць, касіў з ранку да вечара - да сёмаго поту. Жамайдзякі Міл. ДА СЛО'ВА ПРЫШЛО'СЯ. Дарэчы, якраз. Да слова прышлося, памятаяш, гэто ж мы ў адзін год з та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

есці, забыцца, засцщь, паусмерщ
47 👁
 ◀  / 310  ▶