Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Дайшла да тропу, разабралася, калі аўтобус прыходзіць. Стайкі Стайк. ДАЙ ТЫ ВЕ'РЫ. Так выказваюць сумненне ў тым, што пачулі. Дай ты мне веры, скажы: праўда гэто ці не, што Маня ўзяла сабе прымака з Вацэвіч? Стайкі Стайк. ДА КА'ЛЬВА. Усё, дарэшты, да апошняга. Падаткі назначылі, а плаціць ні было чым, то прышлі выграблі жыто да кальва. Лазаўцы Міл. ДА КАПЕ'ЯЧКІ. Усё, цалкам, поўнасцю патраціць. Усю пенсію ўнуку на вучобу аддаў да капеячкі. г.Івацэвічы. ДА КО'ЖНАЕ БО'ЧКІ ЗАТЫЧКА. Чалавек, які любіць умешвацца не ў свае справы. Бало, мой свёкар усюды свой носусадзіць, быў да кожнае бочкі затычка. Альшаніца Квас. ДА КУ'ПЫ. Сабрацца ўсім разам. Вяселле буду сыну рабіць, то ўся радня да купы збярэцца. Квасевічы Квас. ДАЛЕ'Й АД ГРАХУ' (АД ЛГХА). Уцячы, пазбегчы непрыемнасцей. Убачыў, як б 'юцца брьігадзір з аграномом, ды ходу, далей ад граху. Мілейкі Міл. ДАЛЕЙ-БО'ЛЕЙ. Так скажуць пра падзеі, якія імкліва развіваюцца. Паехала i забрала сваю дачку: пачаў біцца, далей-болей - з хаты выганяя. г.Косава. ДАЛЁ'КО ПАЙСЦГ. Пра таго, хто здольны дасягнуць вялікіх поспехаў. Маладзец, добра малюяш, далёко пайдзяш. г.Івацэвічы. ДАЛЁКО ХАДЗГЦЬ HI ТРЭ'БА. Лёгка згадаць прыклад, факт, каб пацвердзіць што-небудзь. Далёко хадзіць ні трэба, вазьмеця маю суседку. На работу ні хадзіла, a пенсію добру получая. Альшаніца Квас. ДА ЛГХА. Многа, шмат. У яе да ліха адзежы. Бялавічы Кос. ДА МАГГЛЫ. Да апошніх дзён жыцця. Да магілы ні забуду, як ты мяне выручыў, пазычыў грошай на вя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
43 👁
 ◀  / 310  ▶