Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ДАЖЫЦЬ ДА СІВЫХ ВАЛАСО'Ў. Пастарэць. Даж ыў da сіеых валасоў, але так i ні навучыўся карову даіць. Усё кожа: ні мужчынскі гэто заняток. Грыўда Міл. ДА ЗАРЭ'ЗУ ТРЭ'БА. Вельмі, надзвычай (трэба). Да зарэзу трэба ў бальніцу папасці: балячкамі абсыпало. Скураты Квас. ДАЙ БОГ КО'ЖНАМУ (УСГМ). Пажаданне дабра. Дай Бог усім нам здароўя, шчасця, дабрабыту. г.Івацэвічы. ДАЙ БОГ HOTI. Уцякаць. Даўней яблыку былі жадныя. Залезям да кого ў агарод, a згледзіць гаспадар ці гаспадыня, то дай Бог ногі. I страшно было, i весяло. Зараз ужэ дзеці нілазяць па агародах, бо ўсім здаволяны, усё ў іх е. Скураты Квас. ДАЙ БОГ (БО'ЖА) ПА'МЯЦЬ. Гэтымі словамі выказваюць жаданне ўспомніць штосьці. Ганна ні мясцовая, яна бежанка. Дай Бог памяць, здэцца, адразу пасля вайны тут у нас асела з хлопцом малым. г.Косава ДАЙ БО 'ЖА ЧУ'ТАЕ БА 'ЧЫЦЬ. Гэтымі словамі жадаюць, каб згаданае, абяцанае здзейснілася. Новы старшыня паабяцаў лазню ў с яле адрамантаваць. Дай Божа, як кажуць, чутае бачыць. Мілейкі Міл. ДАЙСЦГ (ДАХО'ДЗЩЬ) ДА ВУШЭ'Й. Пачуць. Дайшло да вушэй маіх, што ты ажаніцца надумоў. Даўно пара, колькі будзяш у кавалерах хадзіць? Нябось трыццатка мінула? Любішчыцы Люб. ДАЙСЦГ (ДАХО'ДЗЩЬ) ДА РО'ЗУМУ. Усвядоміць, зразумець. Думаю, нашто яны тут агароджу ставяць? Дайшло дарозуму - сад будуць садзіць. г.Косава. ДАЙСЦГ (ДАХО'ДЗЩЬ) ДА РУ'ЧКГ Збяднець. Як наваліліся беды: i карова прапала, i свіня - дайшлі даручкі. Каб ні картоплі, то з голаду памярлі б. Яглевічы Ягл. ДАЙСЦГ ДА ТРО'ПУ. Разабрацца, дабіцца толку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даходзщь, кожнаму, ручкг, тропу
49 👁
 ◀  / 310  ▶